• Бібліятэка І. Х. Каладзеева паступіла ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў 1926 г. у колькасці каля 8000 экзэмпляраў. Частка выданняў была страчана падчас Другой сусветнай вайны.
  • На 2025 г. налічваецца каля 3600 экз. кніг і часопісаў.
  • Бібліятэка не мела экслібрыса або штэмпеля. Кнігі выяўляюцца па характэрным надпісе ў левым верхнім куце на тытульным лісце або вокладцы, выкананым алоўкам рукапісным шрыфтам, напрыклад, «Кол 2505» або па кніжных ярлыках з прастаўленымі чарнілам нумарамі, па дароўных надпісах.
  • У асноўным гэта кнігі і перыядычныя выданні канца XVIII – пачатку XX стст. на еўрапейскіх і славянскіх мовах.