Адкрывальнік ісціны суны

Регістрацыйны нумар

P-000001028

Месца выдання/стварэння

Б. м.

Дата выдання/ стварэння

1377

Аб’ём, памеры

02, 460, 002 л. (л. 436b–437а, 461а пустыя) ; 30,5х23 см ; 35 радкоў на старонцы.

Мова помніка
Удзельнікі стварэння
Актуальнае месца захавання
ОФХ архивных документов, старопечатных изданий и рукописей
Анатацыя

Каментар Аль-Хусайн ат-Тыби (пам. у 743/1342 г.) الكاشف عن حقائق السنن "Адкрывальнік праўдзівыя Суны" на зборнік хадзісаў مشكوة المصابيح "Ніша свяцільнікаў", складзены Валіядзінам Мухамадам аль-Хатыбам (пом. у 737/1336 г . або каля 740 / 1339-1340 г.), праца якога з'яўляецца ў сваю чаргу перапрацоўкай сачыненні Аль-Багави (пом. у 510/1117 г. ці 516/1122 г.) مصابيح السنة «Свяцільні сун».

Крыніцы

Арабские рукописи Института востоковедения Академии наук СССР : кратк. кат. : [в 2 ч.] / АН СССР, Ин-т востоковедения ; под ред. А. Б. Халидова. – М. : Наука, 1986. – Ч. 1. – № 828; Халимов, Н. Б. Каталог арабских рукописей Академии наук ТССР / Н. Б. Халимов. – Ашхабад : Ылым, 1988. – № 62–63.

Калекцыя
Асаблівасці асобніка
Матэрыял пераплёту/картанажа
Упрыгожванне пераплёту/картанажа
Іншыя элементы пераплёту/картанажа
Узрост пераплёту
Матэрыял кніжнага блока
Афармленне асобніка

Почырк: дробны насх. Чарніла сажавае, выдзяленне золатам з чорным контурам, чырвоным чарнілам. Басмала: почырк куфі золатам і сіняй фарбай.

Тэкставае поле: 23х17 см. Тэкст у рамцы: тонкая залатая лінія з чорным контурам (л. 1b–2а, 6b, 437b–438а); на астатніх старонках рамка абмежавана тэкстам. Кустоды па-за рамкай. Фаліяцыя ўсходняя лічбамі, з памылкамі: не ўлічаны першы ліст з тэкстам, л. 391, 421 пранумараваны двойчы; у 3-й частцы твора фаліяцыя адсутнічае.

На л. 1a круглая шамса (14,1х14,1 см), выкананая золатам, матава-сіняй, карычневай, аранжавай, зялёна-блакітнай, чорнай і белай фарбамі. На л. 1b унван (16,8х6 см) прамавугольнай формы, выкананы золатам, сіняй, карычневай, аранжавай, зялёна-блакітнай, светла-зялёнай, чорнай і белай фарбамі. На л. 6b унван (17х2,4 см) прамавугольнай формы, выкананы золатам, чорнай, карычневай, светла-зялёнай, сіняй і белай фарбамі. На л. 437b унван (17х3 см) прамавугольнай формы, выкананы золатам, карычнева-аранжавай, матава-сіняй, зялёна-блакітнай, цёмна-карычневай і белай фарбамі.

Наяўнасць памет
Стан знешняга пакрыцця
Дадатковая інфармацыя пра асаблівасці асобніка

Ёсць вадзяны знак

Пераплёт усходні цвёрды, з клапанам (?): цёмна-карычневая казіная скура на кардоне. Дублюры з карычневай скуры. На вечках стужачная рамка з узорам па тыпу шнура (цісненне золатам). На ўнутраным баку вечкаў стужачная рамка з узорам па тыпу шнура (цісненне золатам) і дзве нітачныя рамкі (роспіс залатой фарбай).

Дзеянні з асобнікам

Рукапіс дэфектны: верхняе вечка аддзелена ад кніжнага блока, ніжняе вечка не захавалася, спінка адрываецца ад блока, на спінцы адсутнічаюць вялікія фрагменты скуры, скура на вечках пацёртая, па краях моцна падзёртая, пашкоджаная жучком, са слядамі вільгаці. Кніжны блок распадаецца на дзве часткі, асобныя лісты выпадаюць, папера са слядамі вільгаці, пашкоджаная жучком. Рукапіс рэстаўрыраваўся.

Бытаванне асобніка

На ніжнім абрэзе надпіс: طبى (“Тыбі”). На л. 002b запіс алоўкам на рускай мове: “Комментарий на сочинение Машкат-ел-Месабех. Светильник зъвезд. Собрание преданий Мухамеда. Сочинение Темгеби в 14 столъетии на арабском языке. Рукопись неизвестно где и кем писана (библиотеки Ахметовой)”. Сляды зацёртых пячатак: л. 1а, 2а, 323а, 459а. На л. 1а запіс аб перадачы рукапісу ў “вакф” медрэсэ пры мячэці г. Ахалцых у 1170/1756–1757 г. і авальная пячатка з тэкстам рэлігійнай формулы; унізе васьмівугольная пячатка з імем محمد (Мухамад), побач сляды зацёртага арабаграфічнага запісу. На ўнутраным баку верхняга вечка экслібрыс Ф. І. Паскевіча.

Былыя ўладальнікі