De animalibus

Регістрацыйны нумар

P-000000251

Месца выдання/стварэння

Venezia

Выдавец

Iohannes de Colonia et Johannes Manthen

Дата выдання/ стварэння

1476

Аб’ём, памеры

252 л. ; 2° (31 см) ; Набор: радкоў -- 35

Мова помніка
Актуальнае месца захавання
ОФХ архивных документов, старопечатных изданий и рукописей
Анатацыя

Адной з самых каштоўных кніг у калекцыі з’яўляецца праца вядомага грэчаскага вучонага Арыстоцеля, творчая спадчына якога ўключае філасофію, логіку, этыку, псіхалогію, рыторыку, паэтыку і прыродазнаўчыя навукі. “De animalibus” - адзін з тых твораў, якія былі папулярныя на працягу стагоддзяў. Не толькі ідэі, але і сам тэкст, напісаны ў 330-я гады да н.э. захоўваў сваё значэнне, актыўна выкарыстоўваўся нават у XVIII ст. Прычына неўміручасці твора заключаецца ў выключнай здольнасці Арыстоцеля пазнаваць прыродныя з’явы і жыццё з розных бакоў, у непаўторнасці структуры, якая дазваляе кожнаму знайсці свой узровень: ад філасофскага да татэмна-міфалагічнага. Гэта праца ліччыцца не толькі адметным помнікам антычных гуманітарных і прыродазнаўча-навуковых ведаў, але і спадчынай перыяду данавуковых ведаў, калі толькі пачыналі з’яўляцца асноўныя навуковыя паняцці для біялогіі: жыццё, форма, орган

Крыніцы

Бібліяграфія: GW 2350; Kotvan 88; IAL A870; IBP 481; Боброва 83; Зданевич 35; СКИ 26

Асаблівасці асобніка
Матэрыял пераплёту/картанажа
Упрыгожванне пераплёту/картанажа
Узрост пераплёту
Абрэз
Матэрыял кніжнага блока
Афармленне асобніка

Сігнатуры: a(10).b(10),c(8),d(8),e(10),f(8),g(10),h(8),i(10),k(8),l(10)-t(10),u(8),x(10),aa(10)-dd(10),ee(8),ff(5)

Рукапісная фаліяцыя чарнілам з 141 аркуша, нумарацыя зроблена паверх выцертай папярэдняй. экст не рубрыкаваны, ініцыялы не прастаўлены. Рукапісныя калонтытулы; рэпрэзентанты

Раманскі шрыфт

Стан знешняга пакрыцця
Дадатковая інфармацыя пра асаблівасці асобніка

Ёсць вадзяны знак

Выхадныя даныя ў форме арыгінала: на лісце [1]a: …DE ANIMA= // LIBVS: ARISTOTELIS: PHILOSOPHI: AD // XYSTVM: QVARTVM: MAXIMVM; у калафоне: Finiunt libri de animalibus Aristotelis interprete Theodoro // Gaze.V.clarissimo: quos Ludouicus podocatharus Cypri= us ex Archetypo ipsius Theodori fideliter & diligeter auscul = tauit: formulis imprimi curauit Venetiis per Iohannem // de Colonia sociuq. eius Iohanne mathen de Gherretze. Anno // domini.M.CCCC.LXXVI.

Аправа XVIII ст. з чырвонага саф'яну на кардоне. Залатое цісненне: лінейным ролем - на тарцах, раслінным штампам - на спінцы: шматслойная рамкай, суперэкслібрыс і расліннае - на вечках, узорнае, лінейнае і расліннае - на бардзюрах; залачоны абрэз, лясэ, каляровая папера на форзацах, бiнцiкi (5). На спінцы выціснена: ARISTOTELES DE ANIMALIBUS 1476. Скура на вечках і тарцах пацёртая

Дзеянні з асобнікам

Дэфектны экзэмпляр: у кнізе 250 лістоў

Бытаванне асобніка

На верхнім і ніжнім вечках ціснены золатам гербавы суперэкслібрыс барона Джэймса Ротшыльда; на спiнцы вензель з каронай. На адвароце верхняга вечка экслібрыс: Bibliotheque Dv B-on J.De Rothschild. На верхнім пустым аркушы надпіс чарнілам: Inc. Typ. N 1645; алоўкам: dupl. На адвароце пустога ліста: Amt. Gr. Vet. 80 p. 447. Arist. 16. Рукапісныя маргіналii , размытыя пры апраўленнi; падкрэсліванні; паметы ў тэксце выцвелым чарнілам (XVI, XIX, XX стст.). На адвароце верхняга форзацу надпіс алоўкам: Collatio.. & complet.

Былыя ўладальнікі
Катэгорыя

сусветны