P-000000010
Прага
[выданне Францыска Скарыны]
02.01.1518
18 л. ; 4° (23 см)
Кніга Эклезіяста з’яўляецца адной з кніг Старога Запавету Бібліі. Вядомыя сёння асобнікі Кнігі Эклезіяста захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (Беларусь), Бібліятэцы Расійскай Акадэміі навук, Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы, Расійскай нацыянальнай бібліятэцы, Дзяржаўным гістарычным музеі (Расійская Федэрацыя), Нацыянальным музеі імя Андрэя Шаптыцкага ў Львове, Адэскай нацыянальнай навуковай бібліятэцы імя М. Горкага (Украіна). З'яўляецца матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Шыфр згодна з Дзяржаўным спісам гісторыка-культурных Каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь - 721А000108.
Бібліяграфія: Кніга Беларусі (1517―1917) : зводны каталог. Мінск, 1986. № 1 (5) ; Начало книгопечатания в Белоруссии и Литве. Жизнь и деятельность Франциска Скорины : описание изданий и указатель литературы 1517―1977 / Е. Л. Немировский. Москва, 1978. № 5, с. 7 ; Издания кириллической печати ХV―ХVI вв. (1491―1600 г.) / составитель В. И. Лукьяненко. Санкт-Петербург, 1993. № 10 (4) ; Gesamtkatalog der Frühdrucke in kyrillischer Schrift. Bd. 3 : Die Prager Druckerei von Francisk Skorina / E. L. Nemirovskij. Baden-Baden, 1998. № 18, с. 91―99 ; Книги Скорины в Государственной библиотеке БССР им. В. И. Ленина / Г. Я. Голенченко // Книга, библиотечное дело и библиография в Белоруссии : сборник статей / АН БССР, Фундаментальная библиотека им. Я. Коласа. Минск, 1974. С. 86―87.
Фаліяцыя ў верхнім правым вугле. Сігнатуры не пранумараваныя. Друк у адну фарбу. Кустод няма. Папера без вадзяных знакаў.
Арнамент: на л. 3а прамавугольная застаўка з сігнетам Скарыны ў цэнтры, па баках ― выявы фаўнаў ; 53х106 (№ 45); ініцыялы ў рамках з разнастайным дэкаратыўна-ілюстратыўным фонам, 13 адбіткаў з 13 дошак, на л. 1а "Е" (№ 80), 1б "Т" (№ 135), 3а "С" (№ 131), 4б "Р" (№ 125), 6а "В" (№ 65), 7б "Ом" (№ 153), 8б "N" (№ 108), 10а "Е" (№ 84), 10б "Ч" (№ 147), 12б "М" (№ 104), 14а "С" (№ 129), 15а "М" (№ 105), 16а "П" (№ 119). Гравюра: тытульны ліст, "Царица Савва беседует с царем Саломоном"; 105х104 (№ 7).
Пераплёт сучасны: цёмна-карычневая скура на дошках. Бінцікі (5). Старонкі дадаткова пранумараваны алоўкам (1―32).
Дэфектны экзэмпляр: адсутнічаюць л. 17―18.
Адрэстаўравана.
На л. 11б малюнак светла-карычневым чарнілам (твар чалавека).
Запісы светла-карычневым чарнілам: 1. О ж[е]нах (л. 12) ; 2. В/нем (л. 14б) ; 3. Тли (л. 16).
Набыта ў калекцыянера В. Камарніцкага ў 1925 г.
дзяржаўны