Epistolae

Регістрацыйны нумар

P-000000133

Месца выдання/стварэння

Basel

Выдавец

Johann Amerbach

Дата выдання/ стварэння

[14]93

Шыфр выдання

096/1014К

Аб’ём, памеры

328 л. ; 2° (33 см). Набор: радкоў - 52.

Мова помніка
Актуальнае месца захавання
ОФХ архивных документов, старопечатных изданий и рукописей
Анатацыя

Кніжны помнік Рэспублікі Беларусь

Крыніцы

Бібліяграфія: GW 2906; IBP 644; IAL. A1127; Зданевич 49; СКИ 32

Асаблівасці асобніка
Матэрыял пераплёту/картанажа
Узрост пераплёту
Матэрыял кніжнага блока
Афармленне асобніка

Сігнатуры: 1-8,a(8),b(6),c(8),d(6),e(8),f(6),g(8),h(6),i(6),k(6),l(8),m(6),n(8),o(6),p(8),q(6),r(8),s(6),t(8),u(6),x(8),y(6),z(8),A(6),B(8),C(6),D(8),E(6),F(8),G(6),H(8),I(6),K(8),L(6),M(8),N(6),O(8),P(8),Q(8),R(6),S(8),a(8),b(6),(6),d(6),e(6)

Фаліяцыя алоўкам ад рукі.

Раманскі шрыфт. Тэкст не рубрыкаваны, не прастаўлены ініцыялы.

Маргіналii, рэпрезентанты, калонтытулы.

Стан кніжнага блока
Дадатковая інфармацыя пра асаблівасці асобніка

Ёсць вадзяны знак

Пераплёт XV стагоддзя, паўскураны на састаўных дошках прадольнага размяшчэння валокнаў. Дошкі павалочаны напалову. На белай свіной скуры вечкаў i спінкі лiнейнае ролем, раслінна-зааморфным штампам i ўзорнымі філетамі цісненне. Спiнка глухая з чатырма бінтамі прыклеяна да кораня. Вечкі з кантамі, фаскі. Скругленні вечкаў з вонкавага боку да спінкі.Каптал двухколерны плецены адзінарны з ланцужком, прыклеяны да кораня і дошак. Мацаванне на чатырох двайных рэмнях, прасунутых праз адтуліну звонку ўнутр вечкаў.

Дзеянні з асобнікам

Экзэмпляр дэфектны: пераплёт і лісты да [14] i з [130] пашкоджаны жучком, ліст верхняга форзацу падклеяны на рагу. Няма палавіны ніжняй дошкі пераплёту, ніжні форзацны ліст пакамячаны. Скура на спiнцы крыху надарваная. На ніжнім вечку знізу прыклеяна лата са скуры. Прабоі адсутныя, на іх месцы застаўся адзін цвік.

Бытаванне асобніка

На дошцы верхняга вечка і яго адвароце бiблiятэчныя паметы алоўкам і выцертыя надпісы алоўкам; на тытульным лісце уладальніцкі надпiс чарнілам: Capt. Poson? 1633. Lit. Q.

На адвароце верхняга вечка рукапісная вытрымка з тэксту Epist. 66 чарнілам. Падкрэсліваннi ў тэксце; нешматлiкія рукапісныя маргіналii на лістах з сігнатурамi: a(5), a(6)a, a(7), g(6)b, g(7), g(8)a, i(3)a, i(4), i(6)b, k(1)a, k(2), k(3), k(4), k(5)a, k(6)a, l(1)a, l(5)a, l(6), l(7), l(8)a, m(6)b, o(5)b, o(6)a, o(7), r(5)b, r(6)b, s(2), s(3), s(4)b, s(6)a, t(2)a, N(2)a, a(6)a. На абрэзе чарнілам : EPISTO: // S: AVGV- // STINI //.

Былыя ўладальнікі
Катэгорыя

сусветны