P-000001227
Coloniae Agrippinae [Köln]
sumptib. viduae Joan. Schlebusch
1723
[6] л., 419 с. ; 12º (12, 7 см).
Аўтар кнігі – Ласла Сеннеі (1632–1702) – прафесар венгерскага універсітэта, манах-езуіт, багаслоў. Раней кніга належыла бібліятэцы роду Радзівілаў у Нясвіжы – найбуйнейшай бібліятэцы Рэчы Паспалітай, якая займала асаблівае месца сярод найбольш вядомых беларускіх гістарычных прыватных кніжных збораў.
Сігнатуры: †(6), A(12)-R(12), S(6). Кустоды.
Гравіраваныя застаўкі, канцоўкі, наборны арнамент.
Пераплёт XVIII ст.: скура карычневага колеру на кардоне, на вечках сляпое лінейнае цісненне (трайная рамка). Бінцікі (3).
Дэфектны экзэмпляр: вечкі патрэсканы, пацерты; спінка пашкожана, часткова адарвана.
На верхнім форзацы экслібрыс: Biblioteka Ordynacji Nieświeskiej. На с. 19 чырвоная пячатка: Ordynacja Nieświeska № 1294 Biblioteka. На верхнім форзацы запісы чарнілам: Ex libris Fr[atr]is Oddonis Kontenuensi[ ...]; Ex libris H[...] Bilmin[... ]. На тытульным лісце запіс: Ex libris H. Bilmin[...]. На с. 419 запіс: Ex libris modo Matthaej Pa[cos]zewski[ ...] Burgtovi. На адвароце с. 419 запіс: Hic liber donatus est a F. Nicolao mihi Fr. Oddoni A[n]no 1759 D[ie] 20 Augusti.
На ніжнім форзацы запіс чарнілам на лацінскай мове: Solvi Vilna Horen. 5.2.; неразборлівы закрэслены запіс чарнілам на лацінскай мове.