Forma gregis pastor ex animo, seu de dotibus ac qualitatibus in quolibet superiore ad regimen assumpto requisitis

Регістрацыйны нумар

P-000001221

Месца выдання/стварэння

Cracoviae

Выдавец

Typis Collegii Majoris Universitatis

Дата выдання/ стварэння

1774

Аб’ём, памеры

[8], 180, [8] c. ; 4° (19 см).

Мова помніка
Актуальнае месца захавання
ОФХ архивных документов, старопечатных изданий и рукописей
Анатацыя

Аўтар кнігі – Мікалай Станіслаў Кешкоўскі (1737–1814) – гісторык, доктар тэалогіі, 1772–1779 гг. – абат у Гарадзішчы (Усходняя Польшча), 1776–1779 гг. – старшыня бенэдыктынска-польскай кангрэгацыі, 1779–1814 гг. – абат у Любіне (Польшча), з 1780 г. – прыхадскі свяшчэннік. Раней кніга належыла бібліятэцы роду Радзівілаў у Нясвіжы – найбуйнейшай бібліятэцы Рэчы Паспалітай, якая займала асаблівае месца сярод найбольш вядомых беларускіх гістарычных прыватных кніжных збораў.

Калекцыя
Асаблівасці асобніка
Матэрыял пераплёту/картанажа
Упрыгожванне пераплёту/картанажа
Узрост пераплёту
Абрэз
Матэрыял кніжнага блока
Афармленне асобніка

Cігнатуры: )( 4, A(4)-Y(4). Кустоды.

Гравіраваны ініцыял, канцоўка, наборны арнамент.

Пагінацыя: [1-8], 1-121, 212, 123-180, [1-8]. Памылка друку калонлічбы.

Стан кніжнага блока
Дадатковая інфармацыя пра асаблівасці асобніка

Ёсць вадзяны знак

Пераплёт XVIII ст. паўскураны: спінка, ражкі. На спінцы сляпое лінейнае цісненне. На вечках каляровая папера. Бінцікі (3). Чырвона-сіні крапаны абрэз.

Дзеянні з асобнікам

Дэфектны экзэмпляр: адсутнічаюць с. 57-66.

Бытаванне асобніка

На верхнім форзацы гербавы экслібрыс: Biblioteka Ordynacji Nieświeskiej. На с. 19 чырвоная пячатка: Ordynacja Nieświeska Biblioteka № 1056. На спінцы папяровы рукапісны ярлык: T / 18. На верхнім форзацы запіс чарнілам: applicat Bibliothecae Conv Nesv Ord Praed.