P-000001009
Б. м.
5 зу ль-ка‘да 1082 / 4 сакавіка 1672 г.
261, 001 л. ; 29,6х20,7 см. 15 радкоў на старонцы
Склад поўны, тэкст падзелены на 114 сур. У пачатку кожнай суры пазначаны яе назва, колькасць аятаў і месцамі яе паходжанне (меккская або медынская). На палях дзяленне на джузы і хізбы
Арабские, персидские и турецкие рукописи в государственных хранилищах Беларуси = Арабскія, персідскія і турэцкія рукапісы ў дзяржаўных кнігазборах Беларусі : каталог / Национальная академия наук Беларуси, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы, Институт языкознания им. Я. Коласа, Национальная библиотека Беларуси ; [сост.: Л. И. Станкевич, М. В. Тарелко ; науч. ред.: Д. Э. Севрук, И. А. Сынкова]. Минск : Беларуская навука, 2023. № 1
Пісьмо: насх чорнай тушшу і чырвоным чарнілам (?). Папера еўрапейская, белая, глянцаваная, з філігранню
Тэкст у рамцы з дзвюх чырвоных ліній (лл.1b-2а), потым - у адналінейнай чырвонай рамцы. Кустоды па-за рамкай. Фаліяцыя адсутнічае
Пераплёт усходні цвёрды, з клапанам: карычневая казіная скура на кардоне. На вечках рамкі: нітачныя і стужачная блінтавым цісненнем, медальён (сярэднік-турундж), разетка (на клапане) гарэльефным блінтавым цісненнем. На згібе клапана рамкі: нітачная і стужачная блінтавым цісненнем. Тэкставае поле: 23,5 х 13,8-14,5 см.
Пераплёт пацёрты, пашкоджаны жучком, з драпінамі; скура на згібе клапана надарваная, на верхнім вечку ніжні рог надламаны. Папера ў плямах, падцёках, верхняя частка лістоў дэфармаваная ад вільгаці
На ўнутраным баку верхняга вечка гравіраваны гербавы экслібрыс з ініцыяламі C. W. G. V. N. [Christoph Wenzel von Nostitz]
На лісце 1а наклеена выразка з аўкцыённага каталога з апісаннем рукапісу