P-000000024
Прага
[Выданне Францыска Скарыны]
05.12.1517
1-82 л. ; 4° (20 см)
Кніга мудрасці Ісуса, сына Сіраха – адна з кніг Старога Запавету. Фактычна ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі трапілі два няпоўныя асобнікі гэтага выдання, заключаныя ў адзін пераплёт. У першым налічваюцца 76 лістоў, у другім – 9. Адсутны тэкст дапоўнены рукапіснай копіяй. Вядомыя на сённяшні дзень экзэмпляры Кнігі Ісуса Сіраха захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (Беларусь), Бібліятэцы Расійскай акадэміі навук, Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы, Расійскай нацыянальнай бібліятэцы, Дзяржаўным гістарычным музеі (Расійская Федэрацыя), Нацыянальнай бібліятэцы Украіны імя У. І. Вярнадскага, Нацыянальным музеі імя А. Шаптыцкага (Украіна), Нацыянальным музеі Чэшскай Рэспублікі (Чэхія). З'яўляецца матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Шыфр згодна з Дзяржаўным спісам гісторыка-культурных Каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь - 721А000110.
Бібліяграфія: Кніга Беларусі (1517―1917) : зводны каталог. Мінск, 1986. № 1 (4); Начало книгопечатания в Белоруссии и Литве. Жизнь и деятельность Франциска Скорины : описание изданий и указатель литературы 1517―1977 / Е. Л. Немировский. Москва, 1978. № 4, с. 6-7; Издания кириллической печати ХV―ХVI вв. (1491―1600 г.) / составитель В. И. Лукьяненко. Санкт-Петербург, 1993. № 10 (3); Nemirovskij, E. L. Gesamtkatalog der Frühdrucke in kyrillischer Schrift. Bd. 3 : Die Prager Druckerei von Francisk Skorina. Baden-Baden, 1998. № 17, с. 77-83; Голенченко, Г. Я. Книги Скорины в Государственной библиотеке БССР им. В. И. Ленина / Г. Я. Голенченко // Книга, библиотечное дело и библиография в Белоруссии : сборник статей / АН БССР, Фундаментальная библиотека им. Я. Коласа ; редколлегия: Г. Я. Голенченко и др. Минск, 1974. С. 85-86.
Канвалют
Набор (л. 3) ― 161х106. Радкоў ― 22, 10 радкоў ― 75.
Фаліяцыя ўверсе злева: 2-6, [7], 8-27, 26 [г. зн. 28], 29, 28 [г. зн. 30], 31-72, 1-4 рукап., 77-78, 1-4 рукап. л.
Сігнатуры не пранумараваныя.
Друк у адну фарбу. Арнамент: на л. 5а прамавугольная застаўка з сігнетам Скарыны ў цэнтры, па баках ― выявы фаўнаў; 53х106 (№ 45); ініцыялы ў рамках з разнастайным дэкаратыўна-ілюстратыўным фонам, 52 адбітка з 35 дошак, на л. 2б "И" (№ 92), 5а "В" (№ 69), 7а "С" (№ 129), 8а "С" (№ 128), 9б "С" (№ 130), 11а "N" (№ 108), 12а "N" (№ 109), 14а "N" (№ 112), 15б "N" (№ 107), 16б "И" (т. е. "N") (№ 88), 18а "С" (№ 130), 19б "В" (№ 64), 21а "А" (№ 52), 22а "К" (№ 95), 23б "Б" (№ 57), 25а "Б" (№ 57), 26а "N" (№ 108), 27б "Б" (№ 58), 29а "Ом" (№ 153), 30б "Д" (№ 78), 32а "М" (№ 105), 33б "С" (№ 130), 35а "К" (№ 96), 36б "Г" (№ 71), 38б "М" (№ 105), 40б "В" (№ 65), 42б "Ж" (№ 82), 43б "О" (№ 114), 45б "К" (№ 95), 46б "К" (№ 94), 48б "К" (№ 96), 50а "Ч" (№ 147), 52а "С" (№ 129), 53а "Б" (№ 58), 55а "С" (№ 130), 56б "К" (№ 95), 57б "П" (№ 117), 59а "В" (№ 65), 61а "Ч" (№ 148), 62б "М" (№ 104), 64б "П" (№ 119), 66а "Ом" (№ 153), 67б "N" (№ 108), 69а "В" (№ 65), 70б "Х" (№ 144), 72а "Л" (№ 101), 78а "П" (№ 118), 78б "С" (№ 127).
Кустод няма. Папера без вадзяных знакаў.
З выдавецкай / друкарскай маркай
Пераплет паўскураны XIX ст.: каляровая папера на кардоне, спінка, ражкі скураныя; абрэз крапаны, рэгістры (2).
Канвалют.
Дэфектны экзэмпляр: адсутнічаюць л. 1, 82. Скура на вуглах пераплета, каляровая папера працерты. Экзэмпляр рэстаўраваўся: асобныя аркушы падклеены, аркуш 2 пакрыты папяросной паперай (XX ст.)
Рукапісныя прыпляценні: 8 рукап. л. (копія з друкаванага тэксту). Почырк: скорапіс карычневым чарнілам адной рукі, загалоўкі, указанні на палях, ініцыялы кінавар'ю. Вадзяны знак на паперы "падкова з крыжам пасярэдзіне, канцамі ўверх". Дакументы з такім вадзяным знакам датуюцца канцом ХVI ст. (Siniarska-Chaplicka, J. Filigrany papierni... Wrocław, 1969. № 322).
На форзацы запісы алоўкам: Іисусъ Сирахъ Прага 1517-19 г. № 10 Сахарова.
На форзацы даваенныя шыфры НББ: Б 09/3940; Б 4956; Б 09/400.
На адвароце форзаца запіс алоўкам: Іисусъ Сирахъ.
На апошнім рукапісным аркушы ў канцы кнігі запісы скорапісам. Шматлікія падкрэсліванні і пазнакі ў тэксце
На адвароце апошняга рукап. л. уладальніцкі (?) запіс карычневым чарнілам: Грегори[й] Пониквицк[ий] // року тысеча шестьсотъ шестьдесят [шес]того месяца ноябра.
Набыта ў калекцыянера В. Камарніцкага ў 1925 г.
дзяржаўны