Книга премудраго царя Саломона рекомая Песнь песням

Регістрацыйны нумар

P-000000025

Месца выдання/стварэння

Прага

Выдавец

[Выданне Францыска Скарыны]

Дата выдання/ стварэння

09.01.1518

Актуальнае месца захавання
ОФХ архивных документов, старопечатных изданий и рукописей
Анатацыя

Песня Песняў, або Песня Саламона, – адна з кніг Святога Пісання. Аўтарства Песні Песняў традыцыйна прыпісваецца цару Саламону. Па сваім змесце кніга ўяўляе сабой зборнік любоўных песень. Выданне 1518 г. - адно з двух пражскіх выданняў Ф. Скарыны, што надрукавана і чорнай, і чырвонай фарбамі. Вядомыя на сённяшні дзень экзэмпляры Песні Песняў захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (Беларусь), Расійскай нацыянальнай бібліятэцы, Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы, Дзяржаўным гістарычным музеі, фрагмент - у Занальнай навуковай бібліятэцы імя В. А. Арцісевіч Саратаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. Г. Чарнышэўскага (Расійская Федэрацыя), фрагмент – у Нацыянальным музеі ў Львове імя Андрэя Шаптыцкага (Украіна), у Музеі князёў Чартарыйскіх у Кракаве (Польшча)

Крыніцы

Бібліяграфія: Кніга Беларусі (1517―1917) : зводны каталог. Мінск, 1986. № 1 (6); Начало книгопечатания в Белоруссии и Литве. Жизнь и деятельность Франциска Скорины : описание изданий и указатель литературы 1517―1977 / Е. Л. Немировский. Москва, 1978. № 6; Издания кириллической печати ХV―ХVI вв. (1491―1600 г.) / составитель В. И. Лукьяненко. Санкт-Петербург, 1993. № 10 (5); Nemirovskij, E. L. Gesamtkatalog der Frühdrucke in kyrillischer Schrift. Bd. 3 : Die Prager Druckerei von Francisk Skorina. Baden-Baden, 1998. № 19, с. 101-103; Голенченко, Г. Я. Книги Скорины в Государственной библиотеке БССР им. В. И. Ленина / Г. Я. Голенченко // Книга, библиотечное дело и библиография в Белоруссии : сборник статей / АН БССР, Фундаментальная библиотека им. Я. Коласа ; редколлегия: Г. Я. Голенченко и др. Минск, 1974. С. 87-88

Асаблівасці асобніка
Матэрыял пераплёту/картанажа
Упрыгожванне пераплёту/картанажа
Узрост пераплёту
Матэрыял кніжнага блока
Афармленне асобніка

Набор (л. 8) ― 161х106. Радкоў ― 22, 10 радкоў ― 75.

Фаліяцыя была ў верхнім левым вугле, зрэзана пры рэстаўрацыі.

Сігнатуры не пранумараваныя.

Папера без вадзяных знакаў. Двухкаляровы друк. Арнамент: канцоўка на л. 11а (№ 43), ініцыялы ў рамках з разнастайным дэкаратыўна-ілюстратыўным фонам, 3 адбітка з 3-х дошак, на л. 6а "С" (№ 129); 7а "П" (№ 119); 8а "Л" (№ 101).

Кустод няма

Дадатковая інфармацыя пра асаблівасці асобніка

Пераплет XIX ст.: светла-карычневая скура на кардоне. На вечках сляпое цісненне ― ромбавідныя арнаментальныя сярэднікі, бардзюрныя рамкі з расліннага арнамента. Дэфектны экзэмпляр: адсутнічаюць л. 1-5, 9-10, 12. Лісты рэстаўраваны вержыраванай паперай XIX ст.

На адвароце форзаца ў канцы кнігі запіс карычневым чарнілам: песнь песней. На л. 11 б надпіс светла-карычневым чарнілам: Помощь Моя от Господа сот[воршаго] небо и/землю

На форзацы даваенныя бібліятэчныя шыфры НББ: 1. Алоўкам: Б 09/3938; 2. Чарнілам: Б 4959

Бытаванне асобніка

Набыта ў калекцыянера В. Камарніцкага ў 1925 г.

Былыя ўладальнікі