Книга светого Иова

Регістрацыйны нумар

P-000000012

Месца выдання/стварэння

Прага

Выдавец

[Выданне Францыска Скарыны]

Дата выдання/ стварэння

10.09.1517

Аб’ём, памеры

1-51, 1 пусты л. ; 4° (21,4 см) ; Набор (л. 12) ― 161х106. Радкоў ― 22, 10 радкоў ― 75

Актуальнае месца захавання
ОФХ архивных документов, старопечатных изданий и рукописей
Анатацыя

Кніга Іова – адна з самых прыгожых у літаратурным сэнсе кніг Старога Запавету Бібліі. Кніга Іова можа быць аднесена да так званых «кніг Прамудрасці», якія былі распаўсюджаны на ўсім Старажытным Усходзе.Сёння ў свеце вядома 12 экзэмпляраўаў Кнігі Іова, з іх 10 – першага варыянта (з прадмовай), два – другога. Гэтыя кнігі захоўваюцца ў Бібліятэцы Расійскай акадэміі навук, Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы, Расійскай нацыянальнай бібліятэцы, Дзяржаўным гістарычным музеі, Расійскім дзяржаўным архіве старажытных актаў (Расійская Федэрацыя), у Нацыянальным музеі ў Львове імя А. Шаптыцкага (Украіна), Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (Беларусь)

Крыніцы

Бібліяграфія: Кніга Беларусі (1517―1917) : зводны каталог. Мінск, 1986. № 1 (2); Начало книгопечатания в Белоруссии и Литве. Жизнь и деятельность Франциска Скорины : описание изданий и указатель литературы 1517―1977 / Е. Л. Немировский. Москва, 1978. № 2; Издания кириллической печати ХV―ХVI вв. (1491―1600 г.) / составитель В. И. Лукьяненко. Санкт-Петербург, 1993. № 10 (1); Nemirovskij, E. L. Gesamtkatalog der Frühdrucke in kyrillischer Schrift. Bd. 3 : Die Prager Druckerei von Francisk Skorina. Baden-Baden, 1998. № 15, с. 51-56; Голенченко, Г. Я. Книги Скорины в Государственной библиотеке БССР им. В. И. Ленина / Г. Я. Голенченко // Книга, библиотечное дело и библиография в Белоруссии : сборник статей / АН БССР, Фундаментальная библиотека им. Я. Коласа ; редколлегия: Г. Я. Голенченко и др. Минск, 1974. С. 84

Асаблівасці асобніка
Матэрыял пераплёту/картанажа
Упрыгожванне пераплёту/картанажа
Узрост пераплёту
Матэрыял кніжнага блока
Афармленне асобніка

Фаліяцыя ў верхнім правым вугле: 2-17, 25-26, [27], 28-37 л.

Сігнатуры не пранумараваныя

Друк у адну фарбу. Арнамент: ініцыялы ў рамках з разнастайным дэкаратыўна-ілюстратыўным фонам, 26 адбіткаў з 19 дошак, на л. 3а "П" (№ 118), 3б "В" (№ 63), 4а "Ч" (№ 151), 6а "И" (№ 90), 7а "П" (№ 123), 8б "Ом" (№ 153), 9а "С" (№ 128), 10б "От" (№ 155), 11б "Х" (№ 145), 12б "От" (№ 155), 13б "Р" (№ 125), 15а "Т" (№ 134), 16а "О" (№ 114), 17а "Ом" (№ 153), 25б "Т" (№ 134), 26б "О" (№ 113), 28а "И" (№ 91), 29а "Ом" (№ 153), 30а "П" (№ 119), 31а "В" (№ 65), 31б "Т" (№ 135), 32а "П" (№ 118), 33а "С" (№ 128), 34а "И" (№ 88), 35а "N" (№ 107), 36б "З" (№ 84). Гравюра: 1) 4а, Іоў і д'ябал ("Бичевание Иова"); 87х85

Кустод няма

Папера без вадзяных знакаў

Дадатковая інфармацыя пра асаблівасці асобніка

Пераплет ХІХ ст.: светла-карычневая скура на дошках, на вечках сляпое цісненне ― рамбавідны арнаментальны сярэднік, рамкі з расліннага арнаменту. Вечкі са скосами. На спінцы цісненне: Іова прав... Фрагменты 2-х зашпілек. Абрэз чорны. Дэфектны экзэмпляр: адсутнічаюць л. 1, 18-24, 38-51. Папера па вуглах забруджана. Усе аркушы былі рэстаўраваны, падклеены паперай канца ХІХ ст. У канцы кнігі некалькі аркушаў пашкоджана жуком

На форзацы верхняга вечка запіс алоўкам: Скорина Прага 1517-1519 г.

На форзацы верхняга вечка даваенныя шыфры НББ алоўкам, фіялетавым чарнілам: Б 09/3943; Б 09/404; Б 09/502 (выпраўлена на 404); Б 4960

На форзацы ў канцы кнігі надпіс алоўкам: л. 18-24. На л. 7 запіс карычневым чарнілам: Что...

Бытаванне асобніка

Набыта ў калекцыянера В. Камарніцкага ў 1925 г.

Былыя ўладальнікі