Kronika Sarmacyey Europskiey

Регістрацыйны нумар

P-000000004

Месца выдання/стварэння

W Krakowie

Выдавец

w Drukarniey Mikołaia Loba

Дата выдання/ стварэння

1611

Аб’ём, памеры

[16], 1-275, [8], 1-116, [8], 1-40, [4], 1-61, [7], 1-30, [4], 1-46, [4], 1-87, [8], 1-32, [4], 33-40, 9-83, [2] с. ; 2º (29 см)

Мова помніка
Актуальнае месца захавання
ОФХ архивных документов, старопечатных изданий и рукописей
Анатацыя

«Апісанне Еўрапейскай Сарматыі» (Sarmatiae Europeae descriptio) - помнік гістарыяграфіі XVI стагоддзя напісаны італьянскім дваранінам А. Гваньіні. З 1550-х ён служыў ротмістрам у войску Вялікага Княства Літоўскага, удзельнічаў у Паўночнай сямігадовай вайне. У 1571 г. прыняў падданства Рэчы Паспалітай, на працягу 14 гадоў (па іншых дадзеных - 18) быў ваенным камендантам Віцебска. Гваньіні валодаў некалькімі мовамі, што адбілася ў яго творах. «Апісанне» складзена на лацінскай мове ў першай палове 1570-х гг. Апісвае Вялікае Княства Літоўскае, Рускую дзяржаву, Польшчу, Лівонію і іншыя краі. У аснове – рукапіс Мацея Стрыйкоўскага, якую ўзяў для чытання Аляксандр Гваньіні і не вярнуў яе. Кніга выйшла ў свет у 1578 г. у Кракаве пад прозвішчам Гваньіні, і атрымала вялікі рэзананс у Еўропе.

Крыніцы

Бібліяграфія: Estreicher, Karol. Bibliografia polska / przez K. Estreichera. Cz. 3 : (Obejmująca druki stóleci XV―XVIII w układzie abecadłowym). T. 6 (17) : G. ― Kraków : wydanie Akademii Umiejętności, 1899. - C.482

Асаблівасці асобніка
Матэрыял пераплёту/картанажа
Узрост пераплёту
Матэрыял кніжнага блока
Афармленне асобніка

Сігнатуры літарныя: A(4) - T(4), V(4) - Z(4); Aa(4) - Kk(4), Ll(8), Mm(4) - Tt(4), Vv(4) - Zz(4); Aaa(4) - Ttt(4), Vvv(4) - Yyy(5), Aaaa(4) - Ffff(4); A(4) - M(2); a(4) - o(4). Кустоды

Пагінацыя з памылкамі

Тэкст у падвойнай лінейнай рамцы. Друк аднаколерны. Гравюры: 170 гравюр: гербы, партрэты, ілюстрацыі. Гравіраваныя тытульныя лісты: кожная кніга мае асабісты тытульны ліст; застаўкі, ініцыялы, канцоўкі

Наяўнасць памет
Дадатковая інфармацыя пра асаблівасці асобніка

Ёсць вадзяны знак

Пераплёт XIX ст.: пергамен на кардоне. Выкарыстаны лісты пергаменнага нотнага рукапісу: квадратная натацыя, тэкст гатычным шрыфтам у два колеры. На спінцы фрагмент са скуры чырвонага колеру з залатым цісненнем: Gwagnini. Бінцікі (3). Чырвоны абрэз

Экзэмпляр дэфектны: асобныя лісты не мацуюцца да блока кнігі, папера ў падцёках. Рэстаўрацыя XIX ст. Адсутнічаюць тытульныя лісты кніг 3, 4, 6, 10; у пачатку 1 кнігі няма 2-х ненумараваных лістоў, адсутнічае гравюра пасля старонкі 275

На асобных старонках нешматлікія рукапісныя паметы чарнілам

Бытаванне асобніка

На верхнім форзацы гербавы экслібрыс: Biblioteka Ordynacji Nieświeskiej. На старонцы 19 чырвоная пячатка: Ordynacja Nieświeska Biblioteka № 3057