Manuel lexique, ou Dictionnaire portatif des mots françois dont la signification n'est pas familiere à tout le monde : ouvrage fort utile à ceux qui ne sont pas versés dans les langues anciennes et modernes, et dans toutes les connoissances qui s'acquierent par l'etude et le travail : pour donner aux mots leur sens juste & exact, dans la lecture, dans le langage & dans le style: recueilli des explications de divers auteur

Регістрацыйны нумар

P-000001374

Месца выдання/стварэння

A Paris

Выдавец

Chez Didot, libraire, quai des Augustins, à la Bible l'or

Дата выдання/ стварэння

1750

Шыфр выдання

094/5924

Аб’ём, памеры

[4], 787, [2] с. ; 8° (18 см).

Мова помніка
Актуальнае месца захавання
ОФХ архивных документов, старопечатных изданий и рукописей
Анатацыя

Антуан-Франсуа Прэво — адзін з найбольш знакамітых французскіх пісьменнікаў XVIII стагоддзя, быў бенэдыктынскім манахам, аднак ён пакінуў Ордэн. Ён жыў у Вялікабрытаніі і Нідэрландах, дзе займаўся літаратурнай дзейнасцю пад псеўданімам аббата Прэво. Самы вядомы яго твор — раман «Гісторыя кавалера дэ Грые і Манон Леско». Літаратурную спадчыну аббата Прэво складаюць раманы, апісанні вандровак, гісторыі, а таксама пераклады на французскую мову твораў англійскіх аўтараў. Яго «Падручнік лексікі або Карманны слоўнік французскіх слоў…» быў выдатным дапаможнікам для вывучэння французскай мовы.

Асаблівасці асобніка
Матэрыял пераплёту/картанажа
Упрыгожванне пераплёту/картанажа
Узрост пераплёту
Матэрыял кніжнага блока
Афармленне асобніка

Кустоды, ламбарды, размежавальныя палосы, на тытульным лісце гравіраваная віньетка.

Тэкст у 2 слупкі.

Стан знешняга пакрыцця
Дадатковая інфармацыя пра асаблівасці асобніка

Ёсць вадзяны знак

Другая частка мае асобны тытульны ліст.

На тытульным лісце год выдання: M. DCC. L.

Сігнатуры літарныя: [2], A(8)-I(8), K(8)-T(8), V(8), X(8)-Z(8), Aa(8)-Ii(8), Kk(8)-Tt(8), Vv(8), Xx(8)-Zz(8), Aaa(8)-Ccc(8), Ddd(2).

Пераплёт XVIII стагоддзя: карычневая скура на кардоне, на вечках лінейная рамка сляпога ціснення, на спінцы і на тарцах вечак цісненне золатам, бінцікі (5), капталы, лясэ, чырвоны абрэз, на форзацах каляровая папера, па 1 ахоўным лісце.

Дзеянні з асобнікам

Экзэмпляр дэфектны: пашкоджана скура на спінцы і на рагах вечак, спінка паточана жучком, лясэ адарванае.

Бытаванне асобніка

На ніжнім вечку неразборлівы надпіс чорным чарнілам.

На адвароце верхняга каляровага форзацнага ліста і верхнім ахоўным лісце неразборлівыя надпісы чорным чарнілам.

На адвароце верхняга ахоўнага ліста надпіс чорным чарнілам: il y a un autre dictionnaire universel et portatif des sciences arts et metiers.

На тытульным лісце неразборлівы надпіс чорным чарнілам: [...]du Roy a Bail[...] 1751.b.5tt.

На адвароце ніжняга каляровага форзацнага ліста маргінальныя паметы чорным чарнілам.