Настаўленні Дыяадзіну

Регістрацыйны нумар

P-000001141

Месца выдання/стварэння

Б. м.

Дата выдання/ стварэння

1699

Аб’ём, памеры

02, 223, 002 л. (л. 02b, 001, 002а пустыя) ; 20х11,7 см ; 19 радкоў на старонцы.

Мова помніка
Актуальнае месца захавання
ОФХ архивных документов, старопечатных изданий и рукописей
Анатацыя

Каментар на граматыку арабскай мовы (аўтар ابن الحاجب / Ібн ці-Хаджиб; памёр у 646/1248 г.). Джамі напісаў гэтую працу для свайго сына Дыяааддзіна Йусуфа. Дзяленне на главы ў рукапісе адсутнічае. На палях спісу да л. 90 адв. знаходзяцца каментарыі.

Крыніцы

Flügel, G. Die Arabischen, persischen und türkischen Handschriften der Kaiserlich-Königlichen Hofbibliothek zu Wien. Bd. 1. Wien, 1865. № 176; Арабские рукописи Института востоковедения АН СССР. Ч. 1. М., 1986. № 7210–7286; Арабские рукописи восточного отдела научной библиотеки Санкт-Петербургского государственного университета. СПб., 1996. № 653–666; Халимов, Н. Б. Каталог арабских рукописей Академии наук ТССР. Ашхабад, 1988. № 633–645; Собрание восточных рукописей Академии наук Узбекской ССР. Т. 1. Ташкент, 1952. № 408.

Калекцыя
Асаблівасці асобніка
Матэрыял пераплёту/картанажа
Упрыгожванне пераплёту/картанажа
Іншыя элементы пераплёту/картанажа
Узрост пераплёту
Матэрыял кніжнага блока
Афармленне асобніка

Почырк: насх. Чарніла чорнае, выдзяленне чырвоным чарнілам і золатам. Тэкставае поле: 13х5,5 см. Тэкст у рамцы з дзвюх ліній: тонкай чорнай і залатой з чорным контурам. Рамка для каментарыяў выканана блінтавым цісненнем. Кустоды ўнутры рамкі. Фаліяцыя адсутнічае. На л. 1b унван (5х5,5 см) з фестонам: фон выкананы золатам і ярка-сіняй фарбай, дробны кветкава-раслінны арнамент, картуш выкананы золатам, не запоўнены.

Стан знешняга пакрыцця
Стан кніжнага блока
Дадатковая інфармацыя пра асаблівасці асобніка

Пераплёт усходні цвёрды, з клапанам: цёмна-бардовая казіная скура на кардоне, дублюры з бардовай скуры, спінка з цёмна-карычневай скуры. На вечках рамкі: нітачныя (блінтавое цісненне, цісненне золатам) і стужачная з узорам па тыпу ш нура (цісненне золатам), на вугалках дробныя разеткі (цісненне золатам), медальён (сярэднік-турундж) – роспіс залатой фарбай, залаты крап. Аздабленне клапана аналагічнае. Папера ўсходняя розных гатункаў, глянцаваная (л. 11-79, 81-223) і еўрапейская бела-жоўтая, глянцаваная, з філігранню.

Дзеянні з асобнікам

Пераплёт дэфектны: верхняе вечка і л. 01 асобна ад кніжнага блока, клапан адрываецца ад ніжняга вечка, скура на ражках падзёртая. Кніжны блок расшываецца, папера ў плямах.

Бытаванне асобніка

На л. 01а надпіс чорным чарнілам: هذا كتاب الجامى۔۔۔; два вершы на турэцкай і арабскай (?) мовах. На л. 02а запіс алоўкам на рускай мове: “Шерха-Джиаме. Арабская грамматика на арабском языке. Сочинение Абдур-Рахмана-Джиами. Известный литератор. Рукопись писанная в 15 столетии”. На л. 1а запіс аб перадачы рукапісу ў “вакф” медрэсэ пры мячэці г. Ахалцых у 1171/1757–1758 г. і авальная пячатка з тэкстам рэлігійнай формулы. На ўнутраным баку ніжняга вечка экслібрыс Ф. І. Паскевіча. З калекцыі І. Ф. Паскевіча.