P-000000130
Nurenberg
Kaspar Hochfeder
27 III 1491
182 f. ; Сігнатуры: [4]a(8)-d(8),d(6),f(8)-s(8),t(6)-z(6),r(5) ; 2° (28 см) ; Набор: радкоў - 45
Ансельм Кентэрберыйскі (лац. Anselmus Cantuariensis) - каталіцкі багаслоў, сярэднявечны філосаф, архіепіскап Кентэрберыйскі (з 1093 г.). Кананізіраваны Каталіцкай царквой. Прадстаўнік рэалізму і адзін з заснавальнікаў схаластыкі. Даказваў магчымасць быцця Бога з дапамогай анталагічнага аргумента, які быў упершыню ім сфармуліраваны ў трактаце «Proslogion» (1077-1078). Працы выдадзены ў Нюрнбергу ў друкарні Каспара Хохфедэра, іх рэдакціраваў Петрус Данхаузер. Гэта першая кніга святога Ансельма, біскупа Кентэрберыйскага, надрукаваная К. Хохфедэрам.
Бібліяграфія: GW 2032; IBP 379; IAL A670; Kotvan 58; ИИ ГБЛ(3) 8; Feigelmanas 25, 453; СКИ 17
Гатычны шрыфт. Тэкст не рубрыкаваны. Ініцыялы прастаўлены чырвоным; на верхнім абрэзе чарнілам D i намалявана акружнасць, унутры якой: S(крыж)M // A I //.
Набор у два слупкі, калонтытулы
Рэпрезентанты
Старая фаліяцыя чарнілам, аркушы 1-27; рукапісная фаліяцыя алоўкам., аркушы 28-180
Пераплёт канца XVII - пачатку XVIII ст.: пергамент на кардоне. Спінка з адставам. Вечкі з кантамi без зашпілек. Капталы раманскія двухколерныя, прыклеены да кораня. Шыццё раманскае. Мацаванні рэмнямі, прасунутымі на ўнутраны бок вечкаў i прыклеенымі да iх. Рэгістры
Дэфектны экзэмпляр: у кнізе 181 аркуш. Пераблытаны аркушы з сігнатурай r.
На тытульным лісце ўладальніцкі надпiс чарнілам (XVIII ст.?): Ad Bibliothecam C[ongregatio]C[onsolarum] Franciscan Ingolstadij -- бібліятэка манастыра францысканцаў у Інгальштадце (Баварыя), які быў зачынены ў XVIII ст.
На тытульным лісце выцерты надпіс алоўкам і бiблiятэчны запіс з кароткім бібліяграфічным апісаннем выдання; паметы ў тэксце, падкрэсліваннi, маргіналii почыркам XVI ст.; пасля тытула чарнілам каліграфічным курсівам: Confessorio ... . На верхнім абрэзе: чарнілам літара D ; у крузе: S[alvator](крыж) M[undi] // A[nno]? I[nventionis]?
сусветны