Praeceptorium divinae legis sive Expositio decalogi

Регістрацыйны нумар

P-000000036

Месца выдання/стварэння

[Basel

Выдавец

Berthold Ruppel

Дата выдання/ стварэння

1470]

Шыфр выдання

096/1036К

Аб’ём, памеры

330 л. ; 2º (30 см)

Мова помніка
Удзельнікі стварэння
Актуальнае месца захавання
ОФХ архивных документов, старопечатных изданий и рукописей
Анатацыя

Самым раннім з выданняў у фондзе НББ з’яўляецца кніга Іагана Нідэра (Nider, Johannes) "Praeceptorium divinae legis sive Expositio decalog", надрукаваная Бертольдам Рупелем каля 1470 г. у Базэлі. Гэта быў універсітэцкі горад, таму рэпертуар выданняў складаўся пераважна з вучэбнай, навуковай і рэлігійнай літаратуры. У свеце налічваецца толькі 16 назваў кніг, якія выйшлі з-пад прэсаў друкарні Б. Рупеля.

Крыніцы

Бібліяграфія: H 11782; IBP 3982 (ca 1470, non post 1474); IAL N 172 (non post 1464); Kotvan 889 (non post 20.X.1464); Feigelmanas 321; СКИ 156.

Асаблівасці асобніка
Матэрыял пераплёту/картанажа
Упрыгожванне пераплёту/картанажа
Узрост пераплёту
Матэрыял кніжнага блока
Афармленне асобніка

Сігнатуры літарныя: A(10), B(10), D(12), E(8), G(8), H(12), I(8), K(12), L(8), M(12), N(8), O(12), P(8), Q(12), R(10), S(12), T(8), U(12), X(8), Y(12), Z(8); a(12), b(8), c(12), d(8), e(12), f(8), g(12), h(8), i(12), k(8)

Тэкст рубрыкаваны: рубрыкі і ініцыялы прастаўлены чырвоным. Перакрэслены маюскулы.

Наяўнасць памет
Стан знешняга пакрыцця
Дадатковая інфармацыя пра асаблівасці асобніка

Ёсць вадзяны знак

Пераплёт камбінаваны XV, XVIII стст., са свіной скуры на дошках жоўтага колеру, са сляпым цісненнем. На спінцы скура карычневага колеру, цісненне золатам. Рэшткі дзвюх зашпілек. Зеленавата-жоўты абрэз. На форзацах фрагменты рукапісаў на пергаменце: верхні - фрагмент рукапісу рэлігійнага зместу гатычным курсівам XV ст., ніжні - рукапісны фрагмент юрыдычнага зместу гуманістычным шрыфтам. Бінцікі (5).

Шматлікія рукапісныя маргіналіі.

Дзеянні з асобнікам

Экзэмпляр дэфектны: адсутнічае першы ліст; скура на спінцы пацёртая, аправа пашкоджана жучком.

Бытаванне асобніка

На л. [1]а запіс чарнілам: Monasterij Gengenbachensis 1622. Sub R[everen]do B[ernardi]no? Joan: Abb[as].

Катэгорыя

сусветны