Rituale sacramentorum ac aliarum ecclesiae ceremoniarum ex rituali

Регістрацыйны нумар

P-000001246

Месца выдання/стварэння

Vilnae

Выдавец

Typis Academicis Societatis Iesu

Дата выдання/ стварэння

1701

Аб’ём, памеры

[4], 139, [9] c. ; 8° (14 см)

Актуальнае месца захавання
ОФХ архивных документов, старопечатных изданий и рукописей
Анатацыя

«Rituale Romanum» («Рымскі рытуал», ці «Рымскі трэбнік») - богаслужэбная кніга, прысвечаная таінствам, абрадам, таксама ўтрымлівае рэлігійныя пытанні і адказы на некалькіх замежных мовах. У розныя часы кніга належала бібліятэцы Пінскага Ляшчынскага манастыра і Фундаментальнай бібліятэцы Мінскай духоўнай семінарыі.

Крыніцы

Бібіліяграфія: Bibliografia polska / przez K. Estreichera. Cz. 3 : (Obejmująca druki stóleci XV―XVIII w układzie abecadłowym). T. 15 (26) : R. Kraków : wydanie Akademii Umiejętności, 1915. C. 313; Vilniaus Akademijos spaustuves leidiniai 1576―1805: bibliografią / K. Čepienè, I. Petrauskienè. Vilnius, 1979. № 2663.

Асаблівасці асобніка
Матэрыял пераплёту/картанажа
Упрыгожванне пераплёту/картанажа
Узрост пераплёту
Абрэз
Матэрыял кніжнага блока
Афармленне асобніка

Памылкі пагінацыі: [4], 1-76, 78-99, 110, 101-139, [9].

Сігнатуры літарныя: A(8)-I(8), K(4).

Гравіраваная канцоўка, тытульны ліст у арнаментальнай рамцы. Ламбарды.

Кустоды.

Дадатковая інфармацыя пра асаблівасці асобніка

Ёсць вадзяны знак

Пераплёт XVIII стагоддзя: скура на кардоне. Сляпое цісненне: на спінцы — размежавальныя палосы, на вечках — трайная рамка. Абрэз крапаны.

Дзеянні з асобнікам

Дэфектны экзэмпляр: пераплёт і асобныя старонкі пашкоджаны жучком, ражкі пагнутыя; шматлікія плямы ад вады. Тытульны ліст адарваны. Блок кнігі адстае ад пераплёта.

Бытаванне асобніка

На спінцы папяровы бібліятэчны ярлык: Фундаментальная библіотека Минской семинаріи // Сист. кат. // Ч. І А // № 332 // № 9 // 2[...]

На тытульным лісце авальная фіялетавая пячатка: Фундаментальная Библіотека Минской Дух. Семинаріи.

На тытульным лісце ўладальніцкі надпіс чарнілам: Monast. Leszcz.

На с. 1 уладальніцкі надпіс чарнілам: Bibliotheca Leszczensis.

У кнігу ўкладзена абавязацельства: Roku 1796. Dnia 22 Augusta. Biore Żywoty SS. Ojcow Zakonu Naszego z Bibliotyki Leszczynskiey do Czytania z woli Jmsci x. Komissarza Jokarzewskiego aby nie była Broniąna na krorą daie Rewcz na Siebie x. Mateusz [...]wiu Z. S. B. W. go [...].

На форзацах шматлікія рукапісныя паметы чарнілам тыпу "проба пяра".

На верхнім вечку папяровая наклейка з надпісам чарнілам: А № 275.