P-000001218
Prostant Venetiis
apud Remondini
1770
236 c. ; 12° (17 см).
Borromeo, Carolo (1538–1584) – святы каталіцкай царквы. Кардынал (1560 г.) і архіепіскап міланскі (1564 г.). Абараніў доктарскую дысертацыю па грамадзянскаму і кананічнаму праву. Кананізаваны ў 1610 г. папай Паўлам V. Раней кніга належыла бібліятэцы роду Радзівілаў у Нясвіжы – найбуйнейшай бібліятэцы Рэчы Паспалітай, якая займала асаблівае месца сярод найбольш вядомых беларускіх гістарычных прыватных кніжных збораў.
Сігнатуры: A(12)-I(12), K(10). Кустоды.
Гравіраваная застаўка, ініцыял; віньетка на тытульным лісце.
Нямая выдавецкая вокладка: белы картанаж. Бінцікі (2).
Дэфектны экзэмпляр: верхні форзац адклеены, праколы на ніжнім вечку, вокладка дэфармавана.
На тытульным лісце пячатка: Bibliothicae Conventus Nesvisiensis Ordinis Predicatorum. На с. 19 чырвоная пячатка: Ordynacja Nieświeska. Biblioteka № 458. На спінцы папяровы рукапісны ярлык: T / 92.