Сад найдастойнейшых, выбраны з Вясны набожных

Регістрацыйны нумар

P-000001131

Месца выдання/стварэння

Б. м.

Дата выдання/ стварэння

1588

Аб’ём, памеры

02, 259, 002 л. (л. 259b, 001a пустыя) ; 20,5х13 см ; 17 радкоў на старонцы.

Мова помніка
Актуальнае месца захавання
ОФХ архивных документов, старопечатных изданий и рукописей
Анатацыя

Скарочаная перапрацоўка анталогіі Замахшары “Вясна праведнікаў”. Асноўны тэкст падзелены на 50 частак. На палях вялізны каментарый, у якім змешчаны біяграфіі асоб, згаданых у асноўным тэксце, спасылкі, вершы на персідскай мове.

Крыніцы

Flügel, G. Die Arabischen, persischen und türkischen Handschriften der Kaiserlich-Königlichen Hofbibliothek zu Wien. Bd. 1. Wien, 1865. № 377; Арабские рукописи Института востоковедения АН СССР. Ч. 1. М., 1986. № 9159–9162; Арабские рукописи восточного отдела научной библиотеки Санкт-Петербургского государственного университета. СПб., 1996. № 492–493; Арабские, персидские и турецкие рукописи в государственных хранилищах Беларуси = Арабскія, персідскія і турэцкія рукапісы ў дзяржаўных кнігазборах Беларусі : каталог / Национальная академия наук Беларуси, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы, Институт языкознания им. Я. Коласа, Национальная библиотека Беларуси ; [сост.: Л. И. Станкевич, М. В. Тарелко ; науч. ред.: Д. Э. Севрук, И. А. Сынкова]. Минск : Беларуская навука, 2023. № 16

Калекцыя
Асаблівасці асобніка
Матэрыял пераплёту/картанажа
Упрыгожванне пераплёту/картанажа
Узрост пераплёту
Матэрыял кніжнага блока
Афармленне асобніка

Почырк: насх. Чарніла чорнае матавае, выдзяленне чырвоным. Тэкставае поле: 12,8х63 см. Рамка абмежавана тэкстам. Кустоды па-за рамкай, спарадычна. Фаліяцыя ўсходняя лічбамі

Наяўнасць памет
Стан кніжнага блока
Дадатковая інфармацыя пра асаблівасці асобніка

Ёсць вадзяны знак

Пераплёт усходні цвёрды, з клапанам: светла-карычневая казіная скура на кардоне, дублюры з бардовай скуры. На вечках цісненне золатам (рамкі), медальён (сярэднік-турундж) – устаўка з вішнёвай скуры з гарэльефным кветкава-раслінным цісненнем па залатым фоне і акантоўкай залатым цісненнем. Папера ўсходняя, глянцаваная; еўрапейская з філігранню (л. 5–199, 209–210, 239–240)

Дзеянні з асобнікам

Пераплёт дэфектны: клапан не захаваўся, верхняе вечка адыходзіць ад блока, скура парэпаная, у драпінах, пашкоджаная жучком, на краях вечкаў моцна падзёртая. Кніжны блок расшываецца, на лістах знізу сляды вільгаці, на асобных лістах уздоўж спінкі сшытка сляды чорнай цвілі. Асобныя старонкі рэстаўрыраваныя

Бытаванне асобніка

На л. 02b вершы на персідскай мове (10 радкоў). На л. 002b запіс алоўкам на рускай мове: “Ряузат-ел-Ахияр или сад для Образованных людей (или благонравных). Сочинение Мухамеда-бен-Косима в начале 16 столетия, посвященное Султану Сулейману 1-му. Писана в конце 16-го столетия. Рукопись на арабском языке Мустафою Вардарским”. На л. 01а запіс: ذات رسالة اسمها درة الموحدين ودرة الملحدين і ўладальніцкі запіс з імем: محمد, датаваны пачаткам джумада аль-авваль 1035 (студзень-люты 1626 г.). На л. 1а ўладальніцкія запісы: 1. عبد الحليم بن الشيح پر قدم الكرميانى۔۔۔ (Абдульхалім б. шайх пір Кадам аль-Карміяні); 2.محمد بن احمد (Мухамад б. Ахмад), датаваны 1 джумада аль-авваль 1035 (29 студзеня 1626 г.); 3. عبد القادر بن نورالله۔۔۔ (Абдулькадыр б. Нурула) з датай: 1036/1626 г. На л. 4а запіс аб перадачы рукапісу ў “вакф” медрэсэ пры мячэці г. Ахалцых у 1167/1753–1754 г. і авальная пячатка з тэкстам рэлігійнай формулы. На ўнутраным баку ніжняга вечка экслібрыс Ф. І. Паскевіча.

Былыя ўладальнікі