Summa casuum conscientiae

Регістрацыйны нумар

P-000000132

Месца выдання/стварэння

Nurnberg

Выдавец

Anton Koberger

Дата выдання/ стварэння

Die Tiburtii et Valeriani [14 IV] 1488

Шыфр выдання

096/1013К

Аб’ём, памеры

276 л. ; 2° (32 см). ; Набор: радкоў -- 61.

Мова помніка
Актуальнае месца захавання
ОФХ архивных документов, старопечатных изданий и рукописей
Анатацыя

Кніжны помнік Рэспублікі Беларусь

Крыніцы

Бібліяграфія: GW 3322; IBP 782; Kotvan 166; УС ГПБ 414; СКИ 35

Асаблівасці асобніка
Матэрыял пераплёту/картанажа
Упрыгожванне пераплёту/картанажа
Іншыя элементы пераплёту/картанажа
Узрост пераплёту
Матэрыял кніжнага блока
Афармленне асобніка

Сігнатуры: a(7),b(6)-z(6),aa(6)-xx(8),yy(8). Фаліяцыя рымскімі лічбамі. Гатычны шрыфт. Набор у два слупкі.

Тэкст рубрыкаваны сінім і чырвоным, перакрэслены маюскулы; на І л. iніцыял на залатой фользе сінім з белым узорам у чырвона-зялёна-жоўтай рамцы.

Наяўнасць памет
Дадатковая інфармацыя пра асаблівасці асобніка

Ёсць вадзяны знак

Лісты CLXXXIIII, CLXXXV, CCII, CCIII, CCXXXII, CCXXXIII, CCLXII-CCLXV меншага памера (302x215) i не абрэзаны.

Аправа XV стагоддзя, скураная на дошках прадольнага размяшчэння валокнаў са сляпым штампавым раслінна-зааморфным цісненнем на вечках і спінцы. Жаўтавата-зялёны абрэз. Спінка глухая з трыма бiнтамi. Вечкі з верхнім і ніжнім кантамі. Скругленні на вонкавым баку вечкаў да спiнкi. Каптал плецены адзінарны з асновай прыбітай да вечкаў цвікамі. Штампаваныя прабоі прыбіты цвікамі да дошкі. Выразаны фігурны сярэднік прыбіты да нiжняга вечка. Двайны рэмень трымаецца з дапамогай кляпанай пласціны на нiжнiм вечку. Рэшткі другога рэмня прыбіты цвікамі да дошкі. Захавалася адна двайная кляпаная спражка з чаканкай. Мацаванне аправы на трох двайных шнурах, прасунутых праз адтуліны з вонкавага боку вечкаў унутр без прапілаў. На верхнім вечку выцеснена "Suma Baptist". Рэгістр.

Дзеянні з асобнікам

Аправа дэфэктная: пацёртая і пашкоджаная скура на вечках і спінцы, у некаторых месцах пастаўлены латкі; адна зашпілька дэфектная, другая адсутнічае. Некаторые лісты пашкоджаны цвіллю і запэцканы.

Бытаванне асобніка

На адвароце верхняга вечка бібліятэчныя паметы алоўкам.

На верхнім форзацы выцвілы ўладальніцкі надпіс: Carl Buxheim. На І лісце гербавая пячатка: Bibl. Buxheim.

Былыя ўладальнікі
Катэгорыя

сусветны