Summa de casibus conscientia

Регістрацыйны нумар

P-000000194

Месца выдання/стварэння

[Strassburg

Выдавец

Johann Mentelin

Дата выдання/ стварэння

Non post 1473]

Аб’ём, памеры

433 л. ; 2° (42 см) ; Набор: радкоў -- 62

Мова помніка
Актуальнае месца захавання
ОФХ архивных документов, старопечатных изданий и рукописей
Анатацыя

Кніжны помнік Рэспублікі Беларусь

Крыніцы

Бібліяграфія: GW 2750; IBP 587; IAL A1028; Киселев 55; СКИ 30

Асаблівасці асобніка
Матэрыял пераплёту/картанажа
Упрыгожванне пераплёту/картанажа
Іншыя элементы пераплёту/картанажа
Узрост пераплёту
Матэрыял кніжнага блока
Афармленне асобніка

Ciгнатуры: [A(10)-D(10),E(8),F(10)-M(10),N(12),O(10)-R(10),S(8),T(10),U(10),X(12),]. Экзэмпляр рубрыкаваны чырвоным, перакрэслены маюскулы. Калонтытулы прастаўлены чорным чарнілам ад рукі, падкрэсліванні, падзагалоўкі раздзелаў рукой рубрыкатара чырвоным. Ініцыялы расфарбаваны чырвоным, зрэдку - сінім. Прастаўлены толькі тры ініцыялы (3 см): [E] - на [133]а, [A] - на [344]a, [F] - на [386]a i iнцыялы ў 1 см. Стандартныя малюнкі рубрыкатара на [301]ab, [395]a

Стан кніжнага блока
Дадатковая інфармацыя пра асаблівасці асобніка

Ёсць вадзяны знак

Дэфектны экзэмпляр: 432 ліста

Аправа канца XV- пачатку XVI стагоддзяя: цёмна-карычневая скура на дошках прадольнага размяшчэння валокнаў са сляпым раслінным з зааматывамі цісненнем штампам на вечках і спінцы. Лінейнае рамачнае і дыяганальнае цісненне філетамі на вечках і спінцы. Аправа на дзвюх зашпількамі, глухая спінка з чатырма бiнтамi. Вечкі з кантамі. Рубежкі. Паглыбленнi ў вечку пад рэмні зашпілек. Скругленні вечкаў з вонкавага боку да спінкі. Капталы двух відаў: двухколерныя плеценыя адзінарныя, прышытыя да кораня і шнуры, абгорнутыя скурай. Прабоi-пласціны выразаныя, прыбіты цвікамі. Замкі мацуюцца да рэмня прыпаянай пласцiнай з цвікамі. Восем круглых металічных накладак-ножак па вуглах вечкаў i металічныя сярэднікі прымацаваны наскрозь да дошак. Рэмні з пазнейшай скуры. На рагах і кароткіх тарцах каля спінкі ахоўныя пласціны прыбіты цвікамі. Мацаванні на чатырох двайных шнурах паглыблены ў рубежках. Рэгістры.

На форзацах фрагменты нотнага рукапісу на пергаміне чатырохлінейнай натацыi з тэкстам памерам 200х270 пісанага мінускуламi (16 мм), маюскулы - 40 мм

Дэфектнасць: крыху аблуплена и патрэскалася скура на спiнцы, падрапана і аблупілася на тарцах, надарваная блізу верхняга краю верхняга вечка, пацёртая на ніжніх рагах і моцна пацёртая на рэмнях. Блок пашкоджаны жучком, старонкi ў падцёках, запляманыя, лісты [168], [188] дэфектныя на палях

Бытаванне асобніка

На [1]a лісце бібліятэчныя паметы і подпiсы: чарнілам - Fratru~ Stam~gadensi; алоўкам - M. Ovem? Неразборлiвы надпіс чарнілам: E...ri omniu~ rarissima ... На лістах і адваротах [361] - [363] маргінальныя паметы чорным чарнілам (XVII-XVIII стст.?). На лістах [301] - [306] надпiс у верхнім правым кутку: dedecimiss

Катэгорыя

сусветны