Summa de casibus conscientiae

Регістрацыйны нумар

P-000000163

Месца выдання/стварэння

Augsburg

Выдавец

Gunter Zainer

Дата выдання/ стварэння

1475

Аб’ём, памеры

192 л ; 2° (41 см) ; Набор: радкоў - 56-60

Мова помніка
Удзельнікі стварэння
Актуальнае месца захавання
ОФХ архивных документов, старопечатных изданий и рукописей
Анатацыя

Кніжны помнік Рэспублікі Беларусь

Крыніцы

Бібліяграфія: GW 3453; H 2528; IBP 808; Kotvan 175; СКИ 40

Асаблівасці асобніка
Матэрыял пераплёту/картанажа
Упрыгожванне пераплёту/картанажа
Іншыя элементы пераплёту/картанажа
Узрост пераплёту
Абрэз
Матэрыял кніжнага блока
Афармленне асобніка

Фаліяцыя рымскімі лічбамі

Сігнатуры: [A(12), B(4), C(12), D(8), E(12), F(8), G(12), H(8), I(12), K(8), L(12), M(8), N(12), O(10)-T(10)]

Раманскі шрыфт.

Набор у два слупкі. Тэкст рубрыкаваны чырвоным, ініцыялы прастаўлены чырвоным, зялёным і жоўтым; з лістоў LXXIIII-CII - двухкаляровыя ініцыялы; на лістах IIa, IIb, IIIIa, VIIIIa, Xa, XIa, XIb, XIIIb, XVIIa, XVIIIa, XXXIVb, XXXXIIIb, XXXXIIIIb, LXIIIb, LXVIIb, LXVIIIa, LXXXXVIIb, CIIIa, CXIb, CXIIIa, CXVIb, CXXVa, CXXXXIb, CLIa, CLXXIIIa, CLXXVIIIa, CLXXXXb ініцыялы (3,8x3,8 cm) з разгалінаваным арнаментам

На ніжніх палях некаторых лістоў сюжэтныя малюнкі: на лісце Са ўнiзе: Сокал на перакладзіне з прывязанай пальчаткай, дзве кветкі на зялёных сцяблiнах па баках малюнка; СXIb: Расліна, падобная на кветку з пялёсткамі зялёнага, карычневага і чырвонага колеру; CXXIa: Шэсць кветак (вадазбору?) з жоўтымi сярэдзінамі на зялёных сцяблінах; CXXVIa: Птушка зрывае чырвоныя ягады (рабiны?) з галінкi; CXXXa: Дзіця на падушцы з яблыкам? у руцэ; CXXXVIIa; Сабака гоніць аленя; CLXXVb; Дзве кветкі на сцяблінах з лісцем.

Стан знешняга пакрыцця
Дадатковая інфармацыя пра асаблівасці асобніка

Ёсць вадзяны знак

Дэфектны экзэмпляр: без тытульнага ліста, на лістах XXXVb, XXVIa, LVIa, LXVIIa, LIXa, CLIIIIb, CLVIIa, CLVIIIa, CLIXa сляпыя адбіткі сказаў на лацінскай мове; на лістах LXXXVIIIa, LXXXIXa, LXXXXa, LXXXXIIb, LXXXXIIIIb, LXXXXVb, LXXXXVIa, LXXXXVIIa, CXIIIIb, CXVa, CXVIIIa, CXIXa, CCLXIb, CXXXa, CXXXIa, CXXXIIa сляпыя адбiткi асобных лацінскіх літар. Дэфект друку на лісце XXXIIIb. Адсутнiчае калафон, апошні сшытак адарваны ад блоку. Экзэмпляр пашкоджаны жучком

Аправа XVI ст.: скура на дошках з лінейным рамачным цісненнем фiлетамi. Пустоты ў рамках запоўнены раслінным (з лілій) цісненнем штампам. На вечках сляды ад дзвюх зашпілек. Спінка глухая з чатырма бінтамі. Вечкі з верхнім і нiжнiм кантамі. Паглыбленні на вечку пад рэмні зашпілек. Скругленні вечкаў з вонкавага боку да спінкі. Спінка без капталаў. Мацаванне аправы на чатырох двайных шнурах, якія трымаюцца на вонкавых баках вечкаў. Шыццё на двайных шнурах без прапiлаў. Абрэз фарбаваны жоўтым з малюнкам: кветкі (Вадазбор?) з зялёным лісцем

Дэфектны пераплёт: скура на спінцы значна, на вечках у некаторых месцах аблупiлася; дошка верхняга вечка трэснула зверху і крыху абламана знізу, дошка нiжняга вечка трэснула ўздоўж блоку на адлегласцi 12 см ад краю вечка. На сярэдзiне спінкі скура адарвана ад блоку, абадралася на тарцах і рагах i часткова на сярэдзіне вечкаў. Пераплёт моцна пашкоджаны жучком. З адваротаў верхняга і ніжняга вечкаў выразаны кавалкі форзацных аркушаў да дрэва

Бытаванне асобніка

На адваротах верхняга і ніжняга вечкаў, верхнiм форзацы бібліятэчныя паметы простым і сінім алоўкамi XIX-XX ст. Маргiнальныя праўкi XV ст. на лістах XXIXаb, XXXVb, XXXVIb, LXIIa, LXVIIa, LXXIVb, LXXXXVIIb. Праўкі тэксту, закрэсліваннi XV ст. на лістах XLVIIa, CLXXXb. На верхнім вечку ярлык са сцёртым надпісам чарнілам: Summa pisani ... B ...

Катэгорыя

сусветны