Тлумачэнні

Регістрацыйны нумар

P-000001142

Месца выдання/стварэння

Б. м.

Дата выдання/ стварэння

1564

Шыфр выдання

091/196

Аб’ём, памеры

02, 78, 002 л. (л. 75а, 76b–78b пустыя) ; 17,8х12,9 см ; 21 радок на старонцы.

Мова помніка
Актуальнае месца захавання
ОФХ архивных документов, старопечатных изданий и рукописей
Анатацыя

Тлумачальны слоўнік рэлігійна-філасофскіх тэрмінаў. Словы ў рукапісе размешчаны ў алфавітным парадку. Тэкст падзелены на главы (باب) у адпаведнасці з першай літарай каментаванага слова, а глава - на раздзелы (فصل) у адпаведнасці з другой літарай каментаванага слова. Канцы глос пазначаны скарачэннем يه. Тэкст каментара на асобных лістах упісаны ўнутры фігур, якія па форме нагадваюць абрысы кіпарыса (часам з птушкай на вяршыні дрэва) і купалы мінарэта.

Крыніцы

Arabische, türkische und persische Handschriften der Universitätsbibliothek in Bratislava. Bratislava, 1961. № 279; Арабские рукописи Института востоковедения АН СССР. Ч. 1. М., 1986. № 6226–6230; Арабские, персидские и турецкие рукописи в государственных хранилищах Беларуси = Арабскія, персідскія і турэцкія рукапісы ў дзяржаўных кнігазборах Беларусі : каталог / Национальная академия наук Беларуси, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы, Институт языкознания им. Я. Коласа, Национальная библиотека Беларуси ; [сост.: Л. И. Станкевич, М. В. Тарелко ; науч. ред.: Д. Э. Севрук, И. А. Сынкова]. Минск : Беларуская навука, 2023. № 7

Калекцыя
Асаблівасці асобніка
Матэрыял пераплёту/картанажа
Упрыгожванне пераплёту/картанажа
Іншыя элементы пераплёту/картанажа
Узрост пераплёту
Матэрыял кніжнага блока
Афармленне асобніка

Тэкст у рамцы з дзвюх ліній: тонкай чорнай і шырокай залатой з чорным контурам. Кустоды па-за рамкай. Фаліяцыя адсутнічае. На л. 1b унван (4,2х6,7 см): фон выкананы фіялетава-сіняй фарбай, арнамент кветкава-раслінны золатам з украпінамі ярка-аранжавай фарбай, картуш: фон выкананы залатой фарбай, басмала

Стан знешняга пакрыцця
Стан кніжнага блока
Дадатковая інфармацыя пра асаблівасці асобніка

Ёсць вадзяны знак

Пераплёт усходні цвёрды, з клапанам: цёмна-карычневая казіная скура на кардоне. Дублюры: цёмна-чырвоная скура. На вечках рамкі нітачныя і стужачная (цісненне золатам), медальён (сярэднік-турундж): устаўкі з чырвона-карычневай скуры з гарэльефным цісненнем па залатым фоне і акантоўкай контуру (промні) цісненнем золатам. На ўнутраным баку вечкаў аналагічныя рамкі, медальён (сярэднік-турундж): устаўкі з цёмна-карычневай скуры з гарэльефным цісненнем па залатым фоне і акантоўкай контуру (промні) цісненнем золатам. Папера ўсходняя: жоўтая, глянцаваная; заходнееўрапейская (л. 01, 002): бела-жоўтая, глянцаваная, з філігранню. Дата напісання твора: не пазней за 816/1413 г. Дата заканчэння перапіскі: “пачатак зу-ль-хіджа 971” (ліпень 1564 г.). Почырк: насх. Чарніла чорнае, выдзяленне чырвоным. Тэкставае поле: 13,8х6,6 см.

Дзеянні з асобнікам

Пераплёт дэфектны: верхняе вечка адыходзіць ад кніжнага блока, клапан не захаваўся, капталы адсутнічаюць; скура на спінцы пацёртая, на ніжнім вечку прыклеены фрагмент паперы, на асобных лістах сляды вільгаці, цвілі. Рукапіс часткова рэстаўрыраваны

Бытаванне асобніка

На л. 01а запіс алоўкам на рускай мове: “Краткий лексикон технических слов различных наук. Рукопись писанная на арабском языке около половины 16 века (Ахметовой библиотеки)”. На л. 02а запіс: تعريفات سيد شريف; верш на турэцкай мове (2 радкі); запіс на турэцкай мове аб набыцці рукапісу: چلبيدن النمشدر (“Набытая ў Усмана Чэлебі”); два неразборлівыя арабаграфічныя (ўладальніцкія?) запісы. На л. 1а запіс аб перадачы рукапісу ў “вакф” медрэсэ пры мячэці г. Ахалцых у 1167/1753–1754 г. і авальная пячатка з тэкстам рэлігійнай формулы.

На ўнутраным баку ніжняга вечка экслібрыс Ф. І. Паскевіча