P-000000038
Vilnae
Typis Sac:Reg:Maj: Patrum Minorum Conventualium
[1761]
[16], 458, [8] с. ; 4° (20 см)
Аўтар кнігі - царкоўны дзеяч, тэолаг і багаслоў, францысканец, нарадзіўся недалёка ад Вільні. Ён атрымаў адукацыю ў Віленскай акадэміі, затым вучыўся ў каледжы ў Асізі, дзе атрымаў доктарскую ступень па тэалогіі. У Вільні напісаў і выдаў багаслоўска-дагматычныя і тэалагічныя творы.
Бібліяграфія: Estreicher, Karol. Bibliografia polska / przez K. Estreichera. Cz. 3 : (Obejmująca druki stóleci XV―XVIII w układzie abecadłowym). T. 2 (13) : [Bi―Bz]. ― Kraków : wydanie Akademii Umiejętności, 1894. - C. 434
Канвалют
Сігнатуры: (4), (4), A(4)-Z(4), Aa(4)-Zz(4), Aaa(4)-Iii(4), (4)
Гравіраваныя канцоўкі, на тытульным лісце размежавальная паласа з наборнага арнаменту. На адвароце тытульнага ліста гравіраваны герб Сапегаў з эпіграмай
Паўскураны пераплёт XVIII стагоддзя. На скураных ражках трайное лінейнае сляпое цісненне. На спінцы два напалову сарваныя папяровыя ярлыкі з назвай кнігі і вялікай літарай T
Дэфектны экзэмпляр: вечкі маюць механічныя пашкоджанні; чарвяточыны
На верхнім форзацы рэшткі гербавага экслібрыса: Biblioteka Zamku Nieswieskiego. На старонцы 19 чырвоная пячатка: Ordynacja Nieświeska Biblioteka № 334
На верхнім форзацы неразборлівы запіс чорным чарнілам: Bibliotheque Personalis // ....Hryncewicz S Ord Praed 1764 // Applicat ab ... Bibliotheque // Conventus Neswisiens Ord Praed