P-000001030
1589 ― 1590
02, 290, 001 л. ; 22,5х13 см ; 21 радок на старонцы
Спіс складаецца з прадмовы і сямі частак: الفن الاول في القواعد الكلية (л. 9b); الفن الثاني من الاشباه والنظاير (л. 109a); الفن الثالث من الاشباه والنظائر وهو فن الجمع والفرق (л. 202a); الفن الرابع فن الالغاز من الاشباه والنظاير (л. 267a); الفن الخامس من الاشباه والنظاير فن الحيل (л. 273а); الفن السادس من الاشباه والنظاير وهو فن الفروق (л. 281а); الفن السابع في الحكايات من الاشباه والنظاير (л. 283а).
Арабские рукописи Института востоковедения АН СССР. Ч. 1. М., 1986. № 4783-4797; Арабские рукописи восточного отдела научной библиотеки Санкт-Петербургского государственного университета. СПб., 1996. № 764; Халимов, Н. Б. Каталог арабских рукописей Академии наук ТССР. Ашхабад, 1988. № 289; Арабские, персидские и турецкие рукописи в государственных хранилищах Беларуси = Арабскія, персідскія і турэцкія рукапісы ў дзяржаўных кнігазборах Беларусі : каталог / Национальная академия наук Беларуси, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы, Институт языкознания им. Я. Коласа, Национальная библиотека Беларуси ; [сост.: Л. И. Станкевич, М. В. Тарелко ; науч. ред.: Д. Э. Севрук, И. А. Сынкова]. Минск : Беларуская навука, 2023. № 3
Почырк: насх. Чарніла чорнае матавае, выдзяленне золатам і чырвоным чарнілам. Арнаментыка: на л. 1b унван (6,5х5,3 см) з басмалай: фон выкананы ярка-сіняй фарбай; арнамент кветкавы золатам і аранжавай, бэзава-ружовай, жоўтай, цёмна-блакітнай фарбамі; бардзюр бардовай фарбай; картуш з залатым фонам. Тэкставае поле: 14,6х6,5 см. Тэкст у рамцы з трох ліній: тонкай чорнай і дзвюх залатых (шырокай і тонкай) з чорным контурам (л. 3а–9а), далей рамка з трох ліній: блякла-сіняй, тонкай чорнай і шырокай залатой з чорным контурам. Кустоды па-за рамкай. Фаліяцыя ўсходняя лічбамі, з памылкамі: л. 11 прапушчаны, л. 134 і 172 пранумараваны двойчы
Пераплёт усходні цвёрды, з клапанам: карычневая казіная скура на кардоне. Дублюры з чырвона-карычневай скуры. Клапан з матавай карычнева-шэрай скуры. На вечках рамкі: нітачныя (блінтавое цісненне, цісненне золатам) і стужачная з узорам па тыпу шнура (цісненне золатам), медальён (сярэднік-турундж): устаўкі з чырвона-карычневай скуры з гарэльефным цісненнем па залатому фону і акантоўкай контуру залатым цісненнем (промні). На ўнутраным баку вечкаў рамкі: нітачныя і стужачная з узорам па тыпу шнура (цісненне золатам), медальён (сярэднік-турундж): устаўкі з карычневай скуры з гарэльефным цісненнем па залатому фону і акантоўкай контуру залатым цісненнем. На згібе клапана з абодвух бакоў геаметрычны арнамент і дзве нітачныя рамкі (цісненне золатам). Папера ўсходняя глянцаваная
Пераплёт дэфектны: верхняе вечка і клапан не захаваліся, ніжняе вечка адарвана, сляды рэстаўрацыі. Кніжны блок расшываецца
На л. 1а запіс на рускай мове: “Ашбах Бенназаер. Собрание законов на арабском языке. Рукопись превосходно написанная самим автором Зейк-Бен-Нюджаем Египетским, писанная в половине 16 века. (Ахметовой библиотеки)”. На л. 1а ўладальніцкія запісы: محمد بن موسى (Мухамад б. Муса); خليل بن سليمان (Халіль б. Сулейман), з датай 1082/1671–1672 г.; запіс аб перадачы рукапісу ў “вакф медрэсэ пры мячэці г. Ахалцых у 1171/1757–58 г.” і авальная пячатка з тэкстам рэлігійнай формулы. На ўнутраным баку ніжняга вечка экслібрыс Ф. І. Паскевіча.