Жамчужыны суддзяў пра тлумачэнне Перлаў пастанаўленняў

Регістрацыйны нумар

P-000001021

Месца выдання/стварэння

مكة

Дата выдання/ стварэння

1553

Аб’ём, памеры

02, 429, 001 л. (л. 01b, 02, 1a, 001a пустыя) ; 25,7х16,5 см ; 19 радкоў на старонцы

Мова помніка
Актуальнае месца захавання
ОФХ архивных документов, старопечатных изданий и рукописей
Анатацыя

Спіс класічнага твора па мусульманскім заканадаўстве (фікху) درر الحكام فى شرح غرر الاحكام «Жэмчужыны суддзяў пра тлумачэнне Перлаў пастанаўленняў», аўтарам якога з’яўляецца Мухамад б. Фарамурз б. Алі, вядомы як мула Хасроў (пам. у 885/1480 г.). Гэты твор прадстаўлены ў бібліятэцы дзвума спісамі: першы створаны ў 1553 г., другі перапісаны ў 1676 г.

Крыніцы

Flügel, G. Die Arabischen, persischen und türkischen Handschriften der Kaiserlich-Königlichen Hofbibliothek zu Wien : [in 3 Bd.] / G. Flügel. – Wien : K. K. Hof- und Staatsdruckerei, 1865–67. – Bd. 3. – 1867. – № 1790; Arabische, türkische und persische Handschriften der Universitätsbibliothek in Bratislava. – Bratislava : Verlag der Slowakischen Akademie der Wissenschaften, 1961. – № 79; Арабские рукописи Института востоковедения Академии наук СССР : кратк. кат. : [в 2 ч.] / АН СССР, Ин-т востоковедения ; под ред. А. Б. Халидова. – М. : Наука, 1986. – Ч. 1. – № 4716–4732; Арабские рукописи восточного отдела Научной библиотеки Санкт-Петербургского государственного университета : крат. кат. / сост. О. Б. Фролова [и др.]. – СПб. : Петерб. востоковедение, 1996. – № 326–327.

Калекцыя
Асаблівасці асобніка
Матэрыял пераплёту/картанажа
Упрыгожванне пераплёту/картанажа
Іншыя элементы пераплёту/картанажа
Узрост пераплёту
Матэрыял кніжнага блока
Афармленне асобніка

Почырк: насх. Чарніла чорнае і аранжава-чырвонае, выдзяленне чырвоным. Басмала чорным чарнілам (унван) і золатам (тэкст). Тэкставае поле: 18,6х11,3 см. Тэкст у рамцы з трох ліній: светла-сіняй, тонкай чорнай і залатой з чорным контурам. Кустоды па-за рамкай. Фаліяцыя ўсходняя лічбамі (прастаўлена двойчы). На л. 4b унван прамавугольнай формы (4х11,3 см) з басмалай; фон ярка-сіняй фарбай і золатам; арнамент кветкавы блакітнай, сіняй, аранжавай, жоўтай, цёмна-зялёнай, карычнева-чырвонай і белай фарбамі; картуш з залатым фонам, басмала. Загаловак у змесце выкананы золатам у прамавугольнай рамцы геаметрычнага арнаменту (золата, цёмна-сіняя фарба). Асобныя лісты таніраваныя.

Наяўнасць памет
Стан знешняга пакрыцця
Стан кніжнага блока
Дадатковая інфармацыя пра асаблівасці асобніка

Ёсць вадзяны знак

Пераплёт усходні цвёрды, з клапанам: светла-карычневая казіная скура на кардоне. Дублюры: зелёна-карычневая скура. На вечках рамкі: нітачныя (блінтавое цісненне, цісненне золатам) і стужачная (цісненне золатам), медальён (сярэднік-турундж) са спадарожнікамі, навугольнікі (устаўкі са светла-карычневай скуры з гарэльефным цісненнем па залатым фоне і акантоўкай блінтавым цісненнем). Аздабленне клапана аналагічнае. На ўнутраным баку вечкаў нітачныя рамкі (блінтавое цісненне, цісненне золатам), у цэнтры заштрыхаваны ромб з промнямі. У цэнтры клапана медальён-разетка з промняў і кропак (роспіс залатой фарбай).

Дзеянні з асобнікам

Пераплёт дэфектны: верхняе вечка адрываецца ад блока, на ніжнім вечку адсутнічаюць фрагменты скуры, скура пераплёту моцна пацёртая, на ўнутраных баках вечкаў сляды вільгаці і цвілі. Кніжны блок расшываецца. Сляды рэстаўрацыі.

Бытаванне асобніка

На л. 01а запіс алоўкам на рускай мове: “Драри Гурар. Светлыя жемчуги. Собрание законов по ханафической школе. Сочинение Хусрау-Ефенди бывшаго министра юстиции во время Султана Мухамеда II Отоманскаго в половине 15 века после завоевания Константинополя спустя 27 лет. Посвящена Ахметовой библиотеки. Рукопись писанная Абуль-Фазлем-Сен-Дждарским в гор. Мекке спустя 77 лет от времени сочинения на арабском языке”. На л. 4а запіс аб перадачы рукапісу ў “вакф” медрэсэ пры мячэці г. Ахалцых у 1167/1753–1754 г. і авальная пячатка з тэкстам рэлігійнай формулы. На ўнутраным баку ніжняга вечка экслібрыс Ф. І. Паскевіча.

Былыя ўладальнікі