P-000001034
Б. м.
17 ст.
– 02, 186, 004 л. (л. 01а, 02b, 1а, 186b, 001–003, 004а пустыя) ; 19,6х11,8 см ; 19 радкоў на старонцы.
Спіс складаецца з прадмовы, 56 "кніг" і калафона аўтара.
Арабские рукописи Института востоковедения АН СССР. Ч. 1. М., 1986. № 4771-4774; Халимов, Н. Б. Каталог арабских рукописей Академии наук ТССР. Ашхабад, 1988. № 286-287; Арабские рукописи восточного отдела научной библиотеки Санкт-Петербургского государственного университета. СПб., 1996. № 939; Арабские, персидские и турецкие рукописи в государственных хранилищах Беларуси = Арабскія, персідскія і турэцкія рукапісы ў дзяржаўных кнігазборах Беларусі : каталог / Национальная академия наук Беларуси, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы, Институт языкознания им. Я. Коласа, Национальная библиотека Беларуси ; [сост.: Л. И. Станкевич, М. В. Тарелко ; науч. ред.: Д. Э. Севрук, И. А. Сынкова]. Минск : Беларуская навука, 2023. № 24
Почырк: насх. Чарніла чорнае, выдзяленне чырвоным. Тэкставае поле: 13х5,7 см. Тэкст у рамцы з дзвюх ліній: тонкай чорнай і шырокай золатам. Па краях ліста рамка для каментарыяў блінтавым цісненнем. Кустоды ўнутры рамкі. Фаліяцыя адсутнічае. На л. 3b унван (5,4х5,8 см) з фестонам: фон выкананы золатам і залаціста-ружовай фарбай; арнамент дробны кветкава-раслінны, выкананы белай, ружовай, бэзавай, блакітнай, зялёнай, аранжавай, вішнёвай фарбамі; картуш з залатым фонам, не запоўнены. Асобныя лісты таніраваныя
Пераплёт усходні цвёрды, з клапанам (?): цёмна-бардовая казіная скура на кардоне. Дублюры з бардовай скуры. На вечках рамкі: нітачныя (блінтавое цісненне, цісненне золатам) і стужачная з узорам па тыпу шнура (цісненне золатам); медальён (сярэднік-турундж) са спадарожнікамі: устаўкі светла-карычневай скуры з гарэльефным цісненнем па залатым фоне і акантоўкай контураў (промні і дробныя разеткі) цісненнем золатам. На ўнутраным баку вечкаў дзве нітачныя рамкі (роспіс залатой фарбай). Папера еўрапейская розных гатункаў, глянцаваная, з філігранню; усходняя жоўтая, глянцаваная (л. 3–12, 27–28, 33, 35, 37–38, 40, 42, 46, 49)
Пераплёт дэфектны: ніжняе вечка асобна ад кніжнага блока, клапан не захаваўся, скура на вечках пацёртая. Асобныя лісты выпадаюць з кніжнага блока. Сляды рэстаўрацыі
На ніжнім абрэзе надпіс: ملتقى ("Злучэнне"). На л. 02а запіс алоўкам на рускай мове: Мулта-каль-ебехор. Соединение морей или собрание законов 4-х книг. Сочинитель Ибрагим Алепской. Книга 16 века. Рукопись посвященная библиотеки Ахмета. На арабском языке. На л. 3а запіс аб перадачы рукапісу ў "вакф" медрэсэ пры мячэці г. Ахалцых у 1167/1753-1754 г. і авальная пячатка з тэкстам рэлігійнай формулы. На ўнутраным баку ніжняга вечка экслібрыс Ф. І. Паскевіча