Тып калекцыі: уладальніцкі

Аб’ём: на 01.01.2019 налічвае звыш 2000 экз. Былая бібліятэка вучонага-славіста Мікалая Андрэевіча Янчука (1859–1921) паступіла ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў 1922 г. у колькасці 3500 адзінак захавання. Гэта літаратура канца XVIII – пачатку XX ст.
Храналагічныя рамкі: 1741–1921. Адно з ранніх выданняў у калекцыі – 3-ці том кнігі Ш. Ралена (Charles Rollin) «Histoire Romaine depuis la fondation de Rome jusqu'a la bataille d'Actium c'est-à-dire jusqu'à la fin de la République», выдадзены ў Парыжы ў 1741 г.
Моўная характарыстыка: еўрапейскія і славянскія мовы
Уладальніцкія пазнакі: у калекцыі захоўваюцца кнігі з дароўнымі надпісамі. Напрыклад, 20 кніг з вершамі і малюнкамі на палях паэта Сярэбранага веку Мікалая Пазнякова, выданні з дароўнымі надпісамі навукоўцаў А.М. Аленіна, Д.М. Анучына, І.У. Цвятаева, А.К. Вінаградава, А.А. Барзова, М.А. Багалепава. У зборы М.А. Янчука прадстаўлены кнігі з аўтографамі вядомага літаратуразнаўцы, гісторыка літаратуры, перакладчыка А.Я. Грузінскага, этнографа, археолага, краязнаўца Е.Р. Раманава, філолага і палеографа У.М. Ператца.

Час паступлення: 1922–1925 гг.

Крыніцы: Сільнова, Л. Д. Рэдкія кнігі з калекцыі «Бібліятэка М. А. Янчука» ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі / Л. Д. Сільнова // Здабыткі : дакумент. помнікі на Беларусі / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. – Мінск, 2008. – Вып. 10. – С. 106–113.

Сильнова, Л. Д. К вопросу методики изучения частных книжных собраний (на примере библиотеки Н. А. Янчука) / Л. Д. Сильнова // Здабыткі : дакумент. помнікі на Беларусі / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. – Мінск, 2013. – Вып. 15. – С. 172–185.

Сильнова, Л. Д. Научно-исследовательский проект «Библиотека Н. А. Янчука» : опыт работы с исторической коллекцией в Национальной библиотеке Беларуси / Л. Д. Сильнова // Материалы VI Международных книговедческих чтений «Библиотеки в формировании инновационной среды для развития науки, образования и бизнеса», Минск, 27–29 октября 2010 г. / [сост. Л.Г. Кирюхина ; науч. ред. Р.С. Мотульский]. – Минск, 2010. – C. 188–194.

Сільнова, Л. Д. Кнігазбор Мікалая Янчука : да 150-годдзя вучонага-славіста / Л. Д. Сільнова // Роднае слова. – 2009. – № 11. – С. 26–29 : іл.

Зубелевич, М. В. Дарственные надписи на книгах из библиотеки Николая Андреевича Янчука / М. В. Зубелевич // Здабыткі : дакумент. помнікі на Беларусі / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. – Мінск, 2010. – Вып. 12. – С. 154–172 : ил.

Регістрацыйны нумар: K-000000013