Тып калекцыі: відавы

Аб’ём: 43 выданні (45 экзэмпляраў)

Храналагічныя рамкі: 1470–1500 гг.

Мовы дакументаў: еўрапейскія мовы

Дадатковыя звесткі аб коллекцыі:

НББ з'яўляецца ўладальнікам самага вялікага збору першадрукаваных кніг у краіне. Самае ранняе з датаваных экзэмпляраў у фондзе НББ - выданне папулярнага ў свой час грэчаскага рамана Апалонія Цырскага (Apollonius von Tyrus) «Historia Apollonii regis Tyri», які быў выдадзены ў друкарні Гюнтэра Цайнера ў Аўгсбургу (Германія) у 1471 г. Ён першым у свеце надрукаваў гравіраваныя ініцыялы і ілюстрацыі разам з тэкстам. У фондзе захоўваецца знакамітая хроніка Хартмана Шедэля (Schedel, Hartmann) «Liber chronicarum» з ілюстрацыямі Міхаэля Вольгемута (Michael Wohlgemuth) і Вільгельма Плейдэнвурфа (Wilhelm Pleydenwurff) выдадзеная ў Нюрбергу ў друкарні Антона Кобергера (Anton Koberger) у 1493 г.

Уладальніцкія адзнакі: шэраг iнкунабулaў змяшчае ўладальніцкія запісы, пячаткі, штампы, экслібрысы.

Час паступлення: 1945-1946 гг.

Крыніцы:

  • Інкунабулы ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі [Электронны рэсурс] : каталог / склад. Н.С. Саверчанка ; графіка і праграміраванне: К.І. Белякова [і інш.]. – Электронныя тэкставыя і графічныя даныя і праграма (514 Мбайт). – Мінск : НББ, 2008. – 1 электронны аптычны дыск (CD-ROM) : каляр.
  • Саверчанка, Н.С. Калекцыя інкунабулаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі / Н.С. Саверчанка // Беларускі археаграфічны штогоднік / Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Археаграфічная камісія, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы. ― 2005. ― Вып. 6. ― С. 75―85.

Регістрацыйны нумар: K-000000007