Тып калекцыі: тэматыка-відавы

Аб’ём: налічвае каля 1092 друкаваных дакументаў і электронных копій.

Храналагічныя рамкі: 1517–1800 гг.

Мова дакументаў: славянскія (царкоўнаславянская, старабеларуская), заходнееўрапейскія.

Дадатковыя звесткі аб калекцыі:

У НББ створана калекцыя «Кніга Беларусі XVI-XVIII стагоддзяў» беларускіх друкарняў XVI-XVIII стст. на розных мовах. У аснову назвы гэтай калекцыі ўзяты загаловак зводнага каталога Кніга Беларусі (1517–1917), выдадзенага ў Мінску ў 1986 г. (складальнік – Г. Я. Галенчанка). У калекцыю ўваходзяць друкаваныя кнігі, выдадзеныя на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у Вільні, Гродна, Куцейне, Полацку, Супраслі і іншых гарадах. Таксама ў калекцыю ўключаны выданні, аўтары якіх з’яўляюцца беларусамі па паходжанні і ўключае ў сябе наступныя калекцыі НББ: Скарыніяна, Кірыліца – беларускія выданні, Radziviliana (часткова), Палоніка (часткова). Важна адзначыць, што калекцыя «Кніга Беларусі XVI-XVIII стагоддзяў» прысвойваецца і электронным копіям, што падпадаюць пад вышэйпералічаныя.

 

Уладальніцкія пазнакі: шэраг кніг мае ўладальніцкія запісы, пячаткі, экслібрысы.

 

Час паступлення: 1922-2019

Крыніцы:

Вашкевич, И. Е. Полоника XVIII в. в фонде НИО книговедения Национальной библиотеки Беларуси: проблемы и перспективы выявления, научной обработки и исследования / Вашкевич И. Е. // Здабыткі : дакументальныя помнікі на Беларусі / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. – Мінск, 1995–. – 2007. – Вып. 9. – С. 219-225.

 

Киреева, Г. В. Коллекция белорусских кириллических книг XVI-XVII веков в Национальной библиотеке Беларуси / Киреева Г. В. // Здабыткі : дакументальныя помнікі на Беларусі / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. – Мінск, 1995–. – 1997. – Вып. 2. – С. 80-105.

 

Киреева, Г. В. Гродненские издания XVIII века: к созданию национальной ретроспективной библиографии Беларуси / Киреева Г. В. // Здабыткі : дакументальныя помнікі на Беларусі / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. – Мінск, 1995–. – 2002. – Вып. 5. – С. 32-40.

 

Регістрацыйны нумар: K-000000008