Тып калекцыі: тэматыка-відавая

Аб’ём: налічвае 11 адзінак друкаваных дакументаў.

Храналагічныя рамкі: 1710-1723 гг.

Мова дакументаў: руская.

Дадатковыя звесткі аб калекцыі:

У калекцыі НББ прадстаўлены кнігі, якія адлюстроўваюць асноўныя напрамкі кнігавыдавецкай дзейнасці першай чвэрці XVIII ст. (пры Пятры I). Збор кніг пятроўскага часу сфарміваўся ў НББ пасля вайны, у 50-х гадах. Чатыры кнігі маюць пячатку Пскоўскай духоўнай семінарыі і запіс: «Псковский музей». Кніга Э. Брауна «Новейшее основание и практика артиллерии» мае правененцыі, якія ўказваюць на прыналежнасць да бібліятэкі Мейендорфаў. На верхнім вечку переплёта адціснуты герб Мейендорфаў. На форзаце, тытульным лісце пячатка: Sichergestellt durch Einsatzstab R.R. Reval (аператыўны штаб рейхсляйтэра Розенберга. Рэвель).  

Уладальніцкія пазнакі: шэраг кніг маюць уладальніцкія запісы, пячаткі.

Час паступлення: кнігі паступілі ў бібліятэку пасля вайны, у 50-х гадах.

Крыніцы: Издания петровского времени в фонде Национальной библиотеки Беларуси : Кн. гражд. печати (1708-1725): кат. коллекции / [сост. Н. И. Романова; ред. Т. И. Рощина]. Минск: Красико-принт, 2002. – 34 с., [7] л. ил.; 20 см. + 1 компакт-диск. – (Книжные сокровища Беларуси).

Романова, Н. И. Издания петровского времени в фонде Национальной библиотеки Беларуси / Н. И. Романова // IV Международные Кирилло-Мефодиевские чтения, посвященные Дням славянской письменности и культуры (Мінск, 24-26 мая 1998 г.) : материалы чтений / рэдкал.: А. У. Пазнякоў (адк. рэд.) і інш. – Мн., 1999. – Ч. 2. – С. 86-90.

Регістрацыйны нумар: K-000000011