Тып калекцыі: уладальніцкі.

Кароткія звесткі аб калекцыі: Нясвіжская бібліятэка была адноўлена ў другой палове XIX ст. Марыяй дэ Каштэлян, жонкай князя Антонія Радзівіла. Пасля Вялікай Айчыннай вайны збор трапіў у розныя бібліятэкі Мінска. Асноўны масіў захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, невялікая калекцыя таксама маецца ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь.

Аб’ём: на 01.01.2019 налічвае 367 экз. Частка выяўленых выданняў уваходзіць у склад збору еўрапейскіх старадрукаваных кніг, 5 экз. – рукапісны фонд, 11 – рэдкіх кніг.

Храналагічныя рамкі: XV–XX ст. Найбольш ранняе выданне ў калекцыі Herbarius Moguntiae impressus (Mainz: Peter Schoeffer, 1484).

Моўная характарыстыка: – еўрапейскія і славянскія мовы.

Дадатковыя звесткі: бібліятэка роду Радзівілаў у Нясвіжы – найбуйнейшая бібліятэка Рэчы Паспалітай, займае асаблівае месца сярод найбольш вядомых беларускіх гістарычных прыватных кніжных збораў. У калекцыі – 46 канвалютаў, з іх 3 з вялікай колькасцю алігатаў: 16, 39 і 25 адзінак. Калекцыя складаецца з разрозненых прыватных бібліятэк апошняга кніжнага збору роду, які адносіцца да Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў: бібліятэкі Радзівілаў Нясвіжскага замка, Станіслава Радзівіла, Ежы Радзівіла, Антонія Радзівіла. Таксама ўвайшлі кнігі з розных збораў: бібліятэк гімназій, царкоўных і манастырскіх бібліятэк, духоўных семінарый, розных свецкіх устаноў, прыватных калекцый.

Уладальніцкія адзнакі: кнігі з уклеенымі гербавымі экслібрысамі, без імя ўладальніка: «Biblioteka Ordynacji Nieświeskiej» і «Biblioteka Zamku Nieswieskiego». Маюцца кнігі з экслібрысам «Ex Libris Jerzy Radziwiłł» і «Bibliothéque de la Princesse Antoine Radziwiłł». На некаторых экзэмплярах на карэньчыках захаваліся папяровыя налепкі з рукапіснымі літарамі: A, C, F, Н, R, T. На ўсіх кнігах прастаўлена авальная пячатка чырвонага колеру: «Ordynacja Nieświeska Biblioteka», пячатка чырвонага колеру: «Biblioteka Ordynacji Nieświeżskiej». У некалькіх выданнях на тытульных лістах знойдзены гербавы мастычны адбітак: «Bibliothicae Conventus Nesvisiensis Ordinis Praedicatorum». Сустракаюцца запісы: «Applicatur Bibliothecae Conventus Nesvisiensis Ordinis Praedicatorum», «Biblioteki księży Bernardynow Nieswiżskich», «Collegii Nesvisiensis Societatis Jesu Conventus Nesvisiensis» у розных варыянтах напісання.

Час паступлення: 1945–1946 гг.

Крыніцы:

  • Вашкевич, И.Е. Книжное наследие Несвижской ординации Радзивиллов в фондах научно-исследовательского отдела книговедения Национальной библиотеки Беларуси : проблемы и перспективы выявления, научной обработки и исследования / Вашкевич И.Е. // Здабыткі : дакументальныя помнікі на Беларусі / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. – Мінск, 2010. – Вып. 12. – С. 99–107.
  • Кірэева, Г.У. Książki z nieświeskiej biblioteki Radziwiłłów w zbiorach Biblioteki Narodowej Białorusi / Galina Kireeva // Rocznik Biblioteki Narodowej. – 2011. – R. 41. – С. 61–66.
  • Саверчанка, Н.С. Заходнееўрапейскія выданні з бібліятэкі Радзівілаў у фондзе аддзела рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі / Н.С. Саверчанка // Музей XXI стагоддзя: актуальныя праблемы дзейнасці : навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 65-годдзю з дня заснавання Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, 9–11 лістапада 2004 года, Мінск / [навук. рэд. Н. М. Усава]. – Мінск, 2008. – С. 202–206.
  • Сапега, Т. А. Украинские старопечатные издания с провениенциями библиотеки Несвижской ординации Радзивиллов (из фонда Национальной библиотеки Беларуси) / Сапега Татьяна // Бібліотека. Наука. Комунікація : стратегічні завдання розвитку наукових бібліотек : матеріали міжнародної наукової конференціï (Київ, 3–5 жовтня 2017 р.) / [редкол.: В. І. Попик і інш.]. – Київ, 2017. – С. 166–169.
  • Творы прадстаўнікоў роду Радзівілаў [Электронны рэсурс] / склад. Т. І. Рошчына ; аўтары артыкулаў: В. Д. Бажэнава, Г. Я. Галенчанка, Ж. В. Некрашэвіч-Кароткая ; праграміраванне: Дз. В. Макарэвіч. – Электронныя тэкставыя даныя і праграма (639 Мбайт). – Мінск : НББ, 2009. – 1 электронны аптычны дыск (CD-ROM) : каляр. ; 12 см. – (Radziviliana : дакументальныя помнікі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі). На дыску прадстаўлены электронныя копіі выданняў XVII–XVIII стст.: твор Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі «Перэгрынацыя» на лацінскай, польскай і рускай мовах, «Камедыі і трагедыі» Уршулі Радзівіл, а таксама навуковыя артыкулы, прысвечаныя гэтым творам.

Регістрацыйны нумар: K-000000001