Аб’ём: 10 друкаваных экзэмпляраў, 2 рукапісных спіса.

Храналагічныя рамкі: 1517–1518 гг., XIX ст.

Мова дакументаў: царкоўнаславянская мова ў беларускай рэдакцыі (старабеларуская).

Дадатковыя звесткі аб калекцыі:

У фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) захоўваецца 10 кніг Францыска Скарыны ў шасці пераплётах, выдадзеных у Празе: Кніга Іова (1517), Кніга Ісуса Сіраха (2 экз.) (1517), Кніга Эклезіяст (1518), Кніга мудрасці Божай (1518), Першая кніга Царстваў, Другая кніга Царстваў, Трэцяя кніга Царстваў, Чацвёртая кніга Царстваў (1518), Кніга Песня песняў (1518). У бібліятэцы захоўваюцца два рукапісных спіса XIX ст. – Кніга Іова і Кніга прарока Данііла. У 1925 г. гэтыя кнігі Беларуская дзяржаўная і ўніверсітэцкая бібліятэка (цяпер – НББ) набыла ў ленінградскага бібліяфіла У.І. Камарніцкага.

На л. 1 Кнігі мудрасці Божай захаваўся запіс светла-карычневым чарнілам 1518 г.: “А то ся стало накладом Богдана Онкова сына радци места Виленьского”. Гэты запіс пацвярджае той факт, што заможны купец Багдан Онкаў фінансіраваў выданне Бібліі ў Празе.

Уладальніцкія пазнакі: шэраг выданняў змяшчае ўладальніцкія надпісы.

Час паступлення: 1925 г.

Крыніцы:

Карнілава, Т. У. Хрысціянскія каштоўнасці ў прадмовах да Бібліі 1517-1519 гг. Францыска Скарыны / Т. У. Карнілава // Франциск Скорина: жизнь, труды и время : [сборник] / А. С. Богданенков ; [пред.: В. Бучнев]. – Минск, 2017. – С. 39-43.

Киреева, Г. В. О происхождении коллекции книг Франциска Скорины в фонде Национальной библиотеки Беларуси / Киреева Г. В. // Матэрыялы X Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў "Кніжная культура Беларусі XVI – сярэдзіны XVII ст.: да 440-годдзя выдавецкай дзейнасці Мамонічаў", Мінск, 17-18 красавіка 2014 г. / [склад.: Г. У. Кірэева, Т. А. Сапега, А. А. Суша ; рэдкал.: Р. С. Матульскі (старшыня) і інш.]. – Мінск, 2014. – С. 51-57.

Киреева, Г. В. Формирование коллекции "Скориниана" в фонде Национальной библиотеки Беларуси / Г. В. Киреева // Матэрыялы XX Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў, прысвечаных Дням славянскага пісьменства і культуры (Мінск, 20-23 мая 2014 г.) / [рэдкал.: В. Р. Языковіч (адк. рэд.) і інш.]. – Мінск, 2014. – С. 111-117.

Киреева, Г. В. Список Книги пророка Даниила Ф. Скорины в фонде Национальной библиотеки Беларуси = The list of the Book of Daniel by F. Skaryna in the collection of the National Library of Belarus / Г. В. Киреева // Румянцевские чтения – 2017 : 500-летие издания первой славянской Библии Франциска Скорины: становление и развитие культуры книгопечатания : материалы международной научно-практической конференции (18-19 апреля 2017, [г. Москва]) : [в 3 ч. / сост. Е. А. Иванова ; редкол.: В. В. Федоров (председатель) и др.]. – Москва, 2017. – Ч. 1. – С. 240-243.

Регістрацыйны нумар: K-000000004