P-000001124
Б. м.
17 в.
02, 363, 002 л. (л. 01, 02а, 363а, 001, 002а пустыя) ; 20,1х13,5 см ; 20 радкоў на старонцы.
The text is a translation of a work known as "Anemones among the scholars of the Ottoman state" from the Arabic language . The title is not indicated, the title of the Arabic original is given conditionally. The author of the Arabic original: Ahmad B. Muslikhuddin Mustafa Tashkupri-zade. The finish date of the rewriting is determined by paleographic features: 17th century? A biographical work dedicated to famous scientists and Sufis of the 8th / 14th centuries.
Арабские рукописи Института востоковедения АН СССР. Ч. 1. М., 1986. № 9514–9520.
Папера еўрапейская, бела-жоўтая, шчыльная, глянцаваная, з філігранню. Почырк: турэцкі насх з элементамі насталіка. Чарніла чорнае, выдзяленне чырвоным. Тэкставае поле: 15х8 см. Тэкст у рамцы з дзвюх ліній: тонкай чорнай і шырокай залатой з чорным контурам (л. 1b–2a), далей – у адналінейнай чырвонай рамцы. Кустоды па-за рамкай. Фаліяцыя адсутнічае. На л. 1b унван (8х46 см) з фестонам: фон выкананы сіняй фарбай, арнамент кветкава-раслінны золатам, картуш не запоўнены.
Пераплёт усходні цвёрды, без клапана: цёмна-карычневая казіная скура на кардоне. На вечку сляпое цісненне: дзве нітачныя рамкі, медальён (сярэднік-турундж) са спадарожнікамі. Унутраны бок вечкаў абклеены мармуровай паперай.
Пераплёт дэфектны: верхняе вечка не захавалася, ніжняе вечка асобна ад блока, скура пацёртая, адсутнічае фрагмент скуры на верхняй частцы вечка. Блок кнігі нязначна дэфармаваны ад вільгаці, папера ў плямах і падцёках.
На л. 02а запіс алоўкам на рускай мове: “Шакоик-Енноманиа (род красного цветка). Биография ученых людей в правлениях турецких султанов. Сочинение Ташке при-зада. Перевод с арабскаго на турецкий язык 16-го столетия. Рукопись писанная неизвестно кемъ”. На ніжнім абрэзе надпіс: هذا كتاب شقايق («Гэта кніга “Анемоны”»). На л. 1а запіс-вакф Махмуд-пашы ібн Ісхак-пашы на арабскай мове аб перадачы рукапісу ў “вакф” медрэсэ. Над вакфным запісам авальная пячатка. На ўнутраным баку ніжняга вечка экслібрыс Ф. І. Паскевіча.