Catena aurea super quattuor evangelistas

Registration number

P-000000164

Place of publication/creation

Esslingen

Publisher

Konrad Fyner

Date of publication/creation

Ca 1475]

Extent, dimensions

417 л. ; 2° (43 см) ; Набор: радкоў – 59-60.

Language of the artefact
Location
ОФХ архивных документов, старопечатных изданий и рукописей
Annotation

Фама Аквінскі (святы; 1225 ці 1226–1274) – сярэдневяковы хрысціянскі багаслоў і філосаф, артадаксальны схаласт. Сістэматызатар схаластыкі на базе хрысціянскага арыстоцелізму. Доктар тэалогіі (1257). З 1244 г. – член ордэна дамініканцаў. Выкладаў у Парыжскім універсітэце, у Рыме, Неапалі. Асноўныя працы: "Сума тэалогіі" і "Сума філасофіі". У 1567 г. прызнаны пятым "настаўнікам царквы". Кананізаваны каталіцкай царквой.

External sources

Бібліяграфія : HC 1329; IBP 5240; IAL T205; СКИ 204.

Copy specific attributes
Binding material
Binding decoration
Other binding pieces
Age of binding
Book block material
Physical description of the copy

У кнізе 418 лістоў. Лісты не прастаўлены. Л. [159]-[160] на 1 см менш у даўжыню; калонтытулы не надрукаваны на л. [154]-[163], [233]-[234], [273]-[275], [319]-[350]; на л. [203]-[232] адваротнае размяшчэнне нумара і тытула раздзела.

Сігнатуры: [A(10)-C(10), D(8), E(12), F(8), G(10)-K(10), L(8), M(12), N(8), O(10), P(8), Q(6), R(10), S(8), T(10), U(10), X(8), Y(12), Z(8), a(12), b(8), c(12), d(8), e(12), f(8), g(12), h(8), i(10), k(6), l(14), m(8), n(12), o(8), p(12), q(8), r(12), s(8), t(10), u(8)].

Гравіраваныя ініцыялы: 5 ініцыялаў (4см) на пачатку кожнай часткі; перад кожным раздзелам ініцыялы (2 см), не расфарбаваны.

Гатычны шрыфт.

Тэкст у два слупкі; калонтытулы.

Выхадныя дадзеныя ў форме арыгіналу ў калафоне: Ad omnipotentis dei laudem [et] gloriam // necnon profectum [et] vtilitatem salutandoru~ // omnium liber catena aurea alias continu= // um siue glosa co~tinua nuncupatus [et] inti= // tulatus per sacretheologo gie professore~ egre- //gium sanctu~ thomam de aquino … //

Body of the book state of preservation
Additional information about the copy

Watermark

Пераплёт XV ст.: скура на дошках з пераважна раслінным з зоаматывамі сляпым цiсненнем штампамі, чатырохслойная рамка ролем. Штампам выцiснуты 4 пяцікутныя зоркi i шэсць разоў iмя MARIA на верхнім вечку. На ніжнім вечку штампавае раслінна-зоаморфнае сляпое цісненне, а таксама сляпое цісненне фiгурнымi філетамі. На спінцы сляпое расліннае цісненне фігурнымі філетамі. "Губачкi" на спінцы. Аправа з дзвюма зашпількамi i глухой спінкай з чатырма бiнтамi. Вечкі з кантамі, канты з фаскамі. Паглыбленні на тарцы пад замкi i на вечку пад рэмні. Рубежкі. Скругленні з вонкавага боку да спінкі. Капталы плеценыя адзінарныя, прышыты да кораня і дошак. Фігурныя пазнейшыя клепаныя прабоi з устаўнымі перакладзінамі. Замкі фігурныя мацуюцца да рэмня прыпаянай і клёпанай пласцінай. Рэмні прасунуты пад скуру вечка и прыклепаны да дошкі. Металiчныя фігурныя клепаныя вугалкі на рагах. Мацаванне аправы на чатырох рэмнях, паглыбленых у рубежках. На адваротах вечкаў наклеяны аркушы з пергаміну, праз якi праглядаюцца фрагменты рукапіснага тэксту з нотамi.

Actions with the copy

Дэфектны экзэмпляр: частка л. [64] зверху пашкоджана і абарвана; ад л. [99] адарваны вугал; л. [381]-[383] запэцканы карычневай фарбай; [74]b, [317]a [354]b, [357]a запэцканы фарбай; л. [92], [164], [165], [196], [231]-[418] у падцёках.

Дэфектны пераплёт: скура на вечках крыху патрэскалася і пашкоджана жучком, адсутнічае ў некаторых месцах на бінціках, пацёрлася і патрэскалася на спінцы

Provenance of the copy

Уладальніцкі надпіс на лісце [1]a : Monasterij S[ancti] Felicitatis m[onachus] Penn?

Бiблiятэчныя паметы на адваротах верхняга і ніжняга вечкаў, верхнім форзацы. Маргінальныя надпісы рознымі почыркамі на лістах [11]-[13], [251]a, [364]b, [416]a з удакладненнямі тэкста

Category

world