P-000000206
Mainz
Peter Schoeffer
1484
Мяркуецца, што аўтарам выдання быў франкфурцкі доктар Іаган Вонекен фон Кубэ; ініцыятар выдання ― дэкан майнцкага сабора Бернард фон Брэйдэнбах.
Бібліяграфія: H 8444 ; Still. H59 ; Iнкунабули ЛНБ АН УРСР 20
Сігнатуры: [A(8)-T(8),U(5?)]
Рэпрэзентанты [аркушы 1―16]. Пераменная колькасць радкоў. G (гатычны шрыфт). Гравюры: 148 дрэварытаў з выявамі зёлак, расфарбаваных ад рукі зялёным, жоўтым, чырвоным, сінім.
Інцыпіт на л.1а: Absintheum wermut. // Absintheum est calidu... Дэфектны экзэмпляр: няма 4 аркушы ў пачатку i 4 ў канцы, бракуе аркушаў з гравюрамі XLI, CXLV
Пераплёт XVI ст.: скура на дошках. На вечках сляпое рамачнае ўзорнымі фiлетамi і лінейнае ролем цісненне, расліннае цісненне штампам. Сляды ад прабоя на верхнім вечку і паглыбленне пад рэмень зашпількі на ніжнім. Спiнка глухая з двума бінтамі без капталаў. Вечкі без кантаў. Скругленні з вонкавага боку да спінкі. Аправа мацуецца двума рэмнямі. Шыццё раманскае, без прапілаў. У верхняй частцы верхняга вечка выціснута назва кнігi: HERBARIUS.
Назвы лекавых раслін паралельна на лацінскай і нямецкай мовах.
Пераплёт дэфектны: пашкоджаны жучком, скура моцна пацёртая, на спінцы, рагах і тарцах пашкоджана і часткова абарвана; на спінцы падклеена іншай скурай, адсутнічаюць форзацы.
Правененцыі XVI-XVIII стст.: 1) на адгорце верхняга вечка выцвелы тэкст чарнілам часткова заклеяны экслібрысам; 2) пазнейшы неразборлівы надпіс на польскай мове: Za 1661 d[zien] January te xięge ... P. Wawrocki pozlował?... Pan Jan Lukaszewicz ... czy oddał y drugi Herbarz Polski in folio; 3) маргінальныя паметы, запісы, праўкі на лацінскай і польскай мовах; 4) на адгорце нiжняга вечка запісы рэцэптаў лекаў; 5) на адгорце верхняга вечка бібліятэчныя паметы алоўкам
На верхнім форзацы гербавы экслібрыс: Biblioteka Zamku Nieswieskiego. На лісце [19] чырвоная пячатка: Ordynacja Nieświeska Biblioteka № 2732
world