P-000000198
Ulm
Johann Zainer
18 III 1475
[2], 257 л. ; 2° (41 см). ; Набор: радкоў – 50.
Дурандус, Вільгельм (старшы; каля 1231-1296) – французскі дзяржаўны дзеяч, багаслоў, кананіст, літургіст, епіскап Мендскі. Вывучаў і выкладаў права. Яго празвалі старшым, каб не блытаць з пляменнікам поўным цёзкай.
Бібліяграфія: GW 9107; HC 6475; СКИ 96.
Фаліяцыя чырвоным ад рукі рымскімі лічбамі.
Без сігнатур.
Набор у два слупкі.
Гравіраваныя ініцыялы; ініцыял [Q] на л. І аздоблены гравiраванай гірляндай з кветак водазбору і лісця з фігуркай блазна. Тэкст рубрыкаваны чырвоным. Друкаваныя ініцыялы размаляваны чырвоным ад рукі; не поўнасцю размаляваны ініцыялы: [Q] - на л. Ia, CCXLVb; [P] - ССXXIIIa.
Пераплёт XV ст.: скура на дошках са сляпым лінейным рамачным і дыяганальным цісненнем філетамі на вечках. Спінка глухая з чатырма бiнтамi. Вечкі з кантамі знізу і зверху. Паглыбленні пад прабоі на вечку, скругленні з вонкавага боку вечкаў да спінкі. Рубежкі. Спінка без капталаў. Пласцiны-прабоі розных памераў i розных узораў прыбіты цвікамі наскрозь да дошак. Два фігурныя металічныя вугалкі, сярэднікi ў выглядзе кветкі з чатырох пялёсткаў (у ніжняга сярэдніка адзін пялёстак абламаны) і пласціны, што трымалі рэмнi зашпілек, прымацаваны цвікамі. Аправа мацуецца чатырма рэмнямі, прасунутымі звонку ў рубежкi i назад. Без прапілаў. На адваротах вечкаў прыклеяны невялікія фрагменты лістоў з рукапісаў на пергаміне, напісаных бастардай і ратундай, памерамi ад 5,5x6 да 6,5x9 см а таксама па адным пустым кавалачку пергаміна на абодвух вечках.
Выхадныя даныя ў форме арыгінала на л. [1]a: Rationalis diuino[rum] officio[rum] libri … ; у калафоне: Ronalis pns officioru liber ca- // pitalium decoratus … Per discretum // iohannem zeiner ex Rutlingen procreatuz // vrbe Vlm [э]morantez cu diligetia impssus // … Anno dni Milessimo qdringen // tessimo septuagesimoq'nto. die xviii marcij. //.
У кнізе 256 л. Кніга пашкоджана жучком, л. [1] Рэгістра мае дэфект паперы 2х1,5 см (верагодна, выдаляўся ўладальніцкі штамп), верхні форзац i л. CCXL-CCLIIII пацярпелi ад цвілі, л. [1]-[3], I-XLVIII i CCXVIII-CCXXXVIIII у падцёках. Кніга абрэзана няроўна, магчыма, пасля працы рубрыкатара.
Пераплёт дэфектны: брак металічных зашпілек і двух металічных вугалкоў; скура на спінцы і вечках парэпаная, у ёй утварыліся шчыліны i ўвагнутасці; на рагах без металічных вугалкоў пашкоджана скура і дошкі.
На верхнім форзацным лісце маларазборлівы ўладальніцкі надпіс чорным чарнілам: Georgius Tallzam... // C Mattis<...>ris(?) // zum Rozen Visipri...
Бібліятэчныя паметы на верхнім форзацным лісце i адвароце апошняга ліста. На л. LXXI абрэзаны маргінальны запіс на верхнім полі. Маргiнальныя запісы; праўкі рукой рубрыкатара чырвоным і чорным; падкрэслiванні; паметы. Паміж л. LXXVIII-LXXIX укладзены фрагмент рукапiснага тэксту на нямецкай мове, напісанага бастардай XV ст.
world