Summa de casibus conscientia

Registration number

P-000000194

Place of publication/creation

[Strassburg

Publisher

Johann Mentelin

Date of publication/creation

Non post 1473]

Extent, dimensions

433 л. ; 2° (42 см). ; Набор: радкоў – 62.

Language of the artefact
Location
ОФХ архивных документов, старопечатных изданий и рукописей
Annotation

Astesanus de Ast (—каля 1330) – тэолаг, францысканскі юрыст. Summa de casibus conscientia з'яўляецца яго асноўнай працай. Рукапіс датаваўся прыкладна 1317 г. і складаўся з 8 тамоў.

External sources

Бібліяграфія: GW 2750; IBP 587; IAL A1028; Киселев 55; СКИ 30.

Copy specific attributes
Binding material
Binding decoration
Age of binding
Book block material
Physical description of the copy

Ciгнатуры: [A(10)-D(10), E(8), F(10)-M(10), N(12), O(10)-R(10), S(8), T(10), U(10), X(12)]. Экзэмпляр рубрыкаваны чырвоным, перакрэслены маюскулы. Калантытулы прастаўлены чорным чарнілам ад рукі, падкрэсліванні, падзагалоўкі раздзелаў рукой рубрыкатара чырвоным. Ініцыялы расфарбаваны чырвоным, зрэдку - сінім. Прастаўлены толькі тры ініцыялы (3 см): [E] - на [133]а, [A] - на [344]a, [F] - на [386]a i iнцыялы ў 1 см. Стандартныя малюнкі рубрыкатара на [301]ab, [395]a.

Marks in book
Body of the book state of preservation
Additional information about the copy

Watermark

Пераплёт канца XV - пачатку XVI ст: цёмна-карычневая скура на дошках прадольнага размяшчэння валокнаў са сляпым раслінным з зааматывамі цісненнем штампам на вечках і спінцы. Лінейнае рамачнае і дыяганальнае цісненне філетамі на вечках і спінцы. Аправа з дзвюма зашпількамі, глухая спінка з чатырма бiнтамi. Вечкі з кантамі. Рубежкі. Паглыбленнi ў вечку пад рэмні зашпілек. Скругленні вечкаў з вонкавага боку да спінкі. Капталы двух відаў: двухколерныя плеценыя адзінарныя, прышытыя да кораня і шнуры, абгорнутыя скурай. Прабоi-пласціны выразаныя, прыбіты цвікамі. Замкі мацуюцца да рэмня прыпаянай пласцiнай з цвікамі. Восем круглых металічных накладак-ножак па вуглах вечкаў i металічныя сярэднікі прымацаваны наскрозь да дошак. Рэмні з пазнейшай скуры. На рагах і кароткіх тарцах каля спінкі ахоўныя пласціны прыбіты цвікамі. Мацаванні на чатырох двайных шнурах паглыблены ў рубежках. Рэгістры.

На форзацах фрагменты нотнага рукапісу на пергаменце чатырохлінейнай натацыi з тэкстам памерам 200х270 пісанага мінускуламi (16 мм), маюскулы - 40 мм.

Actions with the copy

Дэфектны экзэмпляр: 432 ліста.

Дэфектнасць: крыху аблуплена и патрэскалася скура на спiнцы, падрапана і аблупілася на тарцах, надарваная блізу верхняга краю верхняга вечка, пацёртая на ніжніх рагах і моцна пацёртая на рэмнях. Блок пашкоджаны жучком, старонкi ў падцёках, запляманыя, л. [168], [188] дэфектныя на палях.

Provenance of the copy

На л. [1]a бібліятэчныя паметы і подпiсы: чарнілам - Fratru~ Stam~gadensi; алоўкам - M. Ovem? Неразборлiвы надпіс чарнілам: E...ri omniu~ rarissima ... На лістах і адваротах [361] - [363] маргінальныя паметы чорным чарнілам (XVII-XVIII стст.?). На л. [301]-[306] надпiс у верхнім правым кутку: dedecimiss.

Category

world