P-000001021
مكة
1553
091/184К
02, 429, 001 л. (л. 01b, 02, 1a, 001a пустыя) ; 25,7х16,5 см ; 19 радкоў на старонцы
The text of the classic literary work on Islamic jurisprudence (fiqh) درر الحكام فى شرح غرر الاحكام "The Pearls of Judges on the Interpretation of the Pearls of Regulations" written by Muhammad b. Faramurz b. Ali is known as Molla Khosrow (d. 885/1480). This work is presented in the library in two texts: the first was created in 1553, the second was rewritten in 1676.
Flügel, G. Die Arabischen, persischen und türkischen Handschriften der Kaiserlich-Königlichen Hofbibliothek zu Wien : [in 3 Bd.] / G. Flügel. – Wien : K. K. Hof- und Staatsdruckerei, 1865–67. – Bd. 3. – 1867. – № 1790; Arabische, türkische und persische Handschriften der Universitätsbibliothek in Bratislava. – Bratislava : Verlag der Slowakischen Akademie der Wissenschaften, 1961. – № 79; Арабские рукописи Института востоковедения Академии наук СССР : кратк. кат. : [в 2 ч.] / АН СССР, Ин-т востоковедения ; под ред. А. Б. Халидова. – М. : Наука, 1986. – Ч. 1. – № 4716–4732; Арабские рукописи восточного отдела Научной библиотеки Санкт-Петербургского государственного университета : крат. кат. / сост. О. Б. Фролова [и др.]. – СПб. : Петерб. востоковедение, 1996. – № 326–327; Арабские, персидские и турецкие рукописи в государственных хранилищах Беларуси = Арабскія, персідскія і турэцкія рукапісы ў дзяржаўных кнігазборах Беларусі : каталог / Национальная академия наук Беларуси, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы, Институт языкознания им. Я. Коласа, Национальная библиотека Беларуси ; [сост.: Л. И. Станкевич, М. В. Тарелко ; науч. ред.: Д. Э. Севрук, И. А. Сынкова]. Минск : Беларуская навука, 2023. № 10
Почырк: насх. Чарніла чорнае і аранжава-чырвонае, выдзяленне чырвоным. Басмала чорным чарнілам (унван) і золатам (тэкст). Тэкставае поле: 18,6х11,3 см. Тэкст у рамцы з трох ліній: светла-сіняй, тонкай чорнай і залатой з чорным контурам. Кустоды па-за рамкай. Фаліяцыя ўсходняя лічбамі (прастаўлена двойчы). На л. 4b унван прамавугольнай формы (4х11,3 см) з басмалай; фон ярка-сіняй фарбай і золатам; арнамент кветкавы блакітнай, сіняй, аранжавай, жоўтай, цёмна-зялёнай, карычнева-чырвонай і белай фарбамі; картуш з залатым фонам, басмала. Загаловак у змесце выкананы золатам у прамавугольнай рамцы геаметрычнага арнаменту (золата, цёмна-сіняя фарба). Асобныя лісты таніраваныя
Пераплёт усходні цвёрды, з клапанам: светла-карычневая казіная скура на кардоне. Дублюры: зелёна-карычневая скура. На вечках рамкі: нітачныя (блінтавое цісненне, цісненне золатам) і стужачная (цісненне золатам), медальён (сярэднік-турундж) са спадарожнікамі, навугольнікі (устаўкі са светла-карычневай скуры з гарэльефным цісненнем па залатым фоне і акантоўкай блінтавым цісненнем). Аздабленне клапана аналагічнае. На ўнутраным баку вечкаў нітачныя рамкі (блінтавое цісненне, цісненне золатам), у цэнтры заштрыхаваны ромб з промнямі. У цэнтры клапана медальён-разетка з промняў і кропак (роспіс залатой фарбай)
Пераплёт дэфектны: верхняе вечка адрываецца ад блока, на ніжнім вечку адсутнічаюць фрагменты скуры, скура пераплёту моцна пацёртая, на ўнутраных баках вечкаў сляды вільгаці і цвілі. Кніжны блок расшываецца. Сляды рэстаўрацыі
На л. 01а запіс алоўкам на рускай мове: “Драри Гурар. Светлыя жемчуги. Собрание законов по ханафической школе. Сочинение Хусрау-Ефенди бывшаго министра юстиции во время Султана Мухамеда II Отоманскаго в половине 15 века после завоевания Константинополя спустя 27 лет. Посвящена Ахметовой библиотеки. Рукопись писанная Абуль-Фазлем-Сен-Дждарским в гор. Мекке спустя 77 лет от времени сочинения на арабском языке”. На л. 4а запіс аб перадачы рукапісу ў “вакф” медрэсэ пры мячэці г. Ахалцых у 1167/1753–1754 г. і авальная пячатка з тэкстам рэлігійнай формулы. На ўнутраным баку ніжняга вечка экслібрыс Ф. І. Паскевіча