Тып калекцыі: відавы

Аб’ём: каля 2400 экзэмпляраў.

Храналагічныя рамкі: 1710-1836.

Мова дакументаў: руская.

Дадатковыя звесткі аб калекцыі: Пятроўская рэформа рускага друкарскага шрыфту была праведзена ў 1708–1710 гг. Яе мэтай было наблізіць шрыфт друкаванай кнігі да заходнееўрапейскіх выданняў таго часу (рускія выданні набіраліся царкоўнаславянскім шрыфтам — паўуставам). У студзені 1707 г. па эскізах красляр Куленбах зрабіў малюнкі трыццаці дзвюх малых літар рускага алфавіта, а таксама чатырох прапісных літар (А, Д, Е, Т). Поўны камплект шрыфтавых знакаў у трох памерах па малюнках Куленбаха быў заказаны ў Амстэрдаме ў друкарні беларускага майстра Іллі Капіевіча; адначасова шрыфты па гэтых малюнках былі заказаны ў Маскоўскім друкарскім двары.

Уладальніцкія адзнакі: пячаткі, экслібрысы.

Час паступлення: 1922– па наш час.

Registration number: K-000000002