Дзяржаўная ўстанова «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна»

Кантактная інфармацыя
 
Адрас: г. Віцебск, вул. Леніна, 8а, 210601
 
Тэлефон / факс: (8021) 267 30 18
 
Электронная пошта: vlib@vlib.by
 
Вэб-старонка: www.vlib.by

Віцебскае аддзяленне Дзяржаўнай бібліятэкі было размешчана па вуліцы Валадарскага 1/3. Асновай фарміравання яе фонду з'явіліся кніжныя зборы бібліятэк аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута, Інстытута народнай адукацыі, а таксама кнігі, якія былі сабраны пры Віцебскім аддзяленні Дзяржаўнага музея. Да моманту адкрыцця аддзялення Дзяржаўнай бібліятэкі яе фонд налічваў 35000 кніг. Для чытачоў былі арганізаваны аддзелы: агульны, беларусазнаўчы, яўрэйскі, замежных і старадрукаваных кніг, перыядычнай літаратуры. У бібліятэцы былі створаны чытальная зала і пакоі для навуковай работы. Штат бібліятэкі складаўся трох чалавек. Бібліятэка мела статус навуковай і папаўнялася паступленнямі з Кніжнай палаты г. Мінска. Акрамя таго для бібліятэкі адпускаліся бюджэтныя сродкі на набыццё кніг і часопісаў на бягучы год.

 

У сярэдзіне 30-х гадоў у рэспубліцы пачалася арганізацыя сістэмы МБА. Віцебскае аддзяленне актыўна далучылася да гэтай работы. Бібліятэка набывала ўсё большую папулярнасць. Рос бібліятэчны фонд. З 1934 года бібліятэка пачала атрымліваць 2 адзінкі абавязковага платнага экзэмпляра беларускіх выданняў.

Паступова павялічвалася колькасць чытачоў. Так, у 1934 годзе іх налічвалася 558. У 1937 годзе быў праведзены рамонт будынка і пашыраны плошчы бібліятэкі. Штат бібліятэчных супрацоўнікаў павялічыўся да чатырох чалавек.

 

У 1938 годзе, у сувязі з увядзеннем у Беларусіі абласнога дзялення, Віцебскае аддзяленне Дзяржаўнай бібліятэкі імя У.І. Леніна было пераўтворана ў абласную бібліятэку імя У.І. Леніна. У сакавіку 1939 года прымаецца рашэнне аб арганізацыі метадычнага кабінета. Аднак забяспечыць гэты кірунак работы бібліятэка не магла ў сувязі з адсутнасцю прафесійнай падрыхтоўкі кадраў. Так, у маі 1941 года штат бібліятэкараў налічваў дзевяць чалавек, але ніхто з іх не меў спецыяльнай адукацыі.

 

У гады вайны лёс бібліятэкі супаў з лёсам горада. Бібліятэка была разбурана, кнігі спалены або вывезены. Вялікую дапамогу ў аднаўленні фонду аказаў Дзяржаўны фонд літаратуры, створаны па рашэнні Саўнаркома ў пачатку 1943 года. Кнігі паступалі з Масквы, Ленінграда, Казахстана і іншых месцаў. Перадавалі ў бібліятэку цудам уцалелыя кнігі і жыхары горада. І ўжо ў жніўні 1944 года бібліятэка пачала працаваць зноў.

 

У 1967 годзе бібліятэка пераехала ў новы тыпавы будынак плошчай каля 5000 квадратных метраў з вялікім кнігасховішчам, чытальнымі заламі на 500 месцаў.

Віцебская абласная бібліятэка сёння – сучасны інфармацыйны, метадычны і культурны цэнтр рэгіёна, які паспяхова рэалізуе свае творчыя планы і праекты.

Registration number: F-000000004