Кантактная інфармацыя:
Адрас: Мінск, пр. Незалежнасці, 116, 220114
Тэлефон / факс: (8017) 293 25 00; (8017) 266 37 02
Электронная пошта: inbox@nlb.by
Вэб-старонка: www.nlb.by
Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ) была заснавана Пастановай Савета Народных Камісараў БССР ад 15 верасня 1922 г. як Беларуская дзяржаўная і ўніверсітэцкая бібліятэка. Яна ўваходзіла ў склад Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ), але выконвала функцыі галоўнай бібліятэкі рэспублікі. Першым дырэктарам бібліятэкі стаў Іосіф Бенцыянавіч Сіманоўскі, які ўзначальваў яе амаль 40 гадоў.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі мае найбольш поўныя дакументныя фонды ў краіне, які ўяўляе сабой гісторыка-культурную каштоўнасць Рэспублікі Беларусь. У фондах бібліятэкі захоўваецца каля 9,9 млн экз. дакументаў, створаных як у Беларусі, так і ў розных краінах свету больш чым на 80 мовах. Асаблівая ўвага надаецца фарміраванню калекцыі нацыянальных дакументаў, прадстаўленых як рукапісамі і выданнямі на паперы, так і дакументамі на іншых носьбітах.
Пасля здабыцця Рэспублікай Беларусь дзяржаўнай незалежнасці бібліятэка ўзначаліла бібліятэчную сістэму краіны. Змена яе статуса, павышэнне значнасці ў культурным і сацыяльным развіцці дзяржавы і нацыі адлюстравалася ў перайменаванні 19 мая 1992 г. Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі.
Храналагічныя рамкі фонду: XІV - XXI стст.
Відавы склад фонду: друкаваныя і рукапісныя кнігі; перыядычныя выданні; нотныя, картаграфічныя і выяўленчыя выданні.
Тэматычны склад фонду: універсальны.
Моўная характарыстыка фонду: на беларускай, рускай, еўрапейскіх і ўсходніх мовах.
Регістрацыйны нумар: F-000000001