P-000000140
Basel
Michael Wenssler
1486
[1], CII л. ; 2° (37 см). ; Набор: радкоў -- 68.
Кніжны помнік Рэспублікі Беларусь
Бібліяграфія: GW 7612; IBP 1726; IAL I476.
Фаліяцыя рымскімі лічбамі. Сігнатуры: aa(8)-nn(8). Гатычны шрыфт. Набор у два слупкі, калонтытулы.
Двухколерны друк. Экземпляр рубрыкаваны сінім і чырвоным; iнiцыялы прастаўлены чырвоным; чырвоным перакрэслены маюскулы. На лісце з сігнатурай аа(2) iніцыял размаляваны золатам, зялёным, чырвоным, шэрым колерамі.
Аправа XV стагоддзя: скура на дошках са сляпым лінейным і рамачным цісненнем ролем на вечках і спінцы, раслінна-зааморфным цісненнем штампамi на вечках. Дзве металічныя зашпількі. Спінка глухая з чатырма бінтамі. Вечкi з кантамі знізу і зверху. Выемкі пад рэмні зашпілек. Рубежкі. Скругленні з вонкавага боку да спінкі. Паглыбленнi ў тарцы вечка для замкоў. Капталы двухколерныя плеценыя адзінарныя з ланцужком, замацаваны на коранi i дошках. Прабоi з устаўнымі перакладзінамі, спражка з мацуючай кляпанай пласцінай з чаканкай прыбіта да раменчыкаў цвікамі наскрозь. Раменчыкі замацаваны металiчнымі пласцінамі на ніжнім вечку. Мацаванні аправы з чатырох рэмняў, прасунутых звонку ўнутр праз рубежкi i назад. Шыццё раманскае без прапілаў.
Спінка рэстаўраваная іншай скурай.
Аправа дэфектная: скура на верхнім вечку парэпаная і пацёртая, крыху патрэсканая на спiнцы i крыху пашкоджана на спінцы знізу. Спінка была рэстаўравана пазней, на вечках ў месцах адсутнай аўтэнтычнай скуры падклеяна іншая з захаваннем канфiгурацыі ціснення.
На адвароце верхняга вечка бібліятэчныя паметы алоўкам. Укладны(?) надпіс чарнілам (пашкоджаны): Dono dato [...] 12 [...] 1531. На тытульным лісце і лісце з сігнатурай aa(2) надпісы: дароўны -- Propter immensam ac indissolub(ilis) consuetudinam amiciti: // amqз hunc librum bene executum i dono dedi Reueren // dissimo Conrade Unuerdorbi? animarum pastori ... // suo in me confidentissimo (1788); уладальніцкія - ad Mon[aste]rium S[anctus]. Michaelis; Ad Bibliothecam Mon[aste]rium S[anctus] Mich[aelis]: Arch[angelus]. O[rdo]. S[ancti]. B[enedicti]. Bambergae.
мировой