P-000000141
[Augsburg
Monasterium St. Ulrici et Afrae]
1474
432 л. ; 2°. ; Набор: радкоў – 38.
Leonardus de Utino (каля 1400—1469 ці 1470) – італьянскі манах-дамініканец (O.P.), прапаведнік.
Бібліяграфія: HC (add.) 16130; IBP 3408; IAL L132; Kotvan 759; СКИ 139.
Сігнатуры: [A(8), B(12), C(8), D(12), E(8), F(12), G(8), H(12), I(8), K(12), L(8), M(10), N(6), O(6), P(12), Q(8), R(12), S(8), T(12), U(8), X(12), Y(2), Z(12), a(8), b(12), c(8), d(12), e(4), f(12), g(12), h(8), i(12), k(8), l(12), m(8), n(10), o(8), p(12), r(8), s(12), t(8), u(12), x(10), y(10), z(8). У ніжнім правым кутку падчас рэстаўрацыі часткова абрэзаныя рукапісныя сiгнатуры чарнілам.
Раманскі шрыфт.
Фаліяцыя ад рукі алоўкам.
Не прастаўлены ініцыялы на л. [5], [53], [59], [71], [80], [84], [89], [94], [103], [108], [113], [119], [133], [137], [140], [145], [200], [240], [262], [275], [290], [299], [303], [343], [359], [365], [370], [391], [396], [414], адваротах [13], [33] [40], [44], [63], [67], [76], [125], [129], [149], [153], [162], [169], [174], [179], [189], [213], [221], [285], [322], [329], [351], [377], [382], [419], [424], [429].
Тэкст рубрыкаваны: рубрыкі і большасць ініцыялаў прастаўлена чырвоным. Першы iнiцыял на л. [2] прастаўлены чырвона-карычневым алоўкам.
Пераплёт XV ст. у гатычным стылі: скура на дошках са сляпым рамачным ролем і раслінна-зааморфным цісненнем штампам на вечках, дзвюма зашпiлькамі. Спінка з адставам і трыма бінтамі. Вечкі з кантамі знізу і зверху. Выемкi пад рэмні зашпілек. Скругленні з вонкавага боку да спінкі. Капталы раманскiя скураныя, прышытыя да кораня і да дошак. Прабоі выразаныя з устаўнымі перакладзінамі, прыбіты цвікамі да вечкаў. Спражка прымацавана да рэмня прыпаянай пласцiнай з дзвюма заклёпкамі. Рэмні трымаюцца з дапамогай металічных пласцін з цвiкамi. На тарцах прыбіты цвікамі абарончыя пласціны. Пераплёт мацуецца на трох двайных рэмнях. Шыццё раманскае без прапілаў. Да вечкаў прыклеены фрагменты рукапiсаў, блок праклеены фрагментам нотнага рукапісу з пергаменту.
Дэфектны экзэмпляр: адсутнічаюць два лісты. Блок кнігі пашкоджаны жучком. Падклеены тры першыя і тры апошнія сшыткі; л. [104] абрэзаны на 1,5 см па шырынi i даклеены на разварот л. [105]; вырваная частка л. [339] на бакавым полі, запэцканы чарнілам і пакамячаны л. [203], [204], запэцканы л. [164], [165], [175], [212], [246],[247],[258], [261]b.
Дэфектны пераплёт: пацёртая, парэпаная і пашкоджаная скура на вечках і спінцы. Скура на спінцы і раменчыках металічных зашпілек адрознiваецца па колеры і па якасці апрацоўкi.
Экзэмпляр рэстаўраваны.
На л. [1] уладальніцкі надпіс: Conventus Passaviensis Sotis Minor de observantia.
Нешматлікія маргіналii чарнілам рознымі почыркамi на л. [4]b, [15]a, [19]b, [79]b, [80]a, [81]ab, [82]ab, [376]a, [378]ab; праўкі тэксту на л. [385]a; дапісаны ад рукі радок на л. [384]a; на л. [1] і на адвароце верхняга вечка бібліятэчныя паметы і запiсы.
мировой