Andromaque: tragédie

Регістрацыйны нумар

P-000001725

Аўтар/стваральнік
Месца выдання/стварэння

A Paris

Выдавец

Chez Henry Loyson, dans la cour du Palais, au bas des degrez de la Sainte Chapelle, à l'Esperance

Дата выдання/ стварэння

M. DC. LXXIII.

Шыфр выдання

094/12587

Аб’ём, памеры

[12], 95, [2] с. ; 12° (15 см)

Мова помніка
Актуальнае месца захавання
АФЗ архіўных дакументаў, старадрукаваных выданняў і рукапісаў
Анатацыя

«Андрамаха» — трагедыя ў пяці актах французскага драматурга Жана Расіна. Премьера адбылася 17 лістапада 1667 года ў Луўрскім палацы ў прысутнасці двара караля Людовіка XIV ў асабістых пакоях каралевы Марыі Тэрэзіі ў выкананні каралеўскай трупы «les Grands Comédiens», з Тэрэзай Дзю Парк у галоўнай ролі. Першае публічнае прадстаўленне адбылося праз два дні ў Hôtel de Bourgogne у Парыжы. «Андрамаха» — трецяя п’еса Расіна, напісаная ім ва ўзросце 27 гадоў, якая прынесла яму рэпутацыю найвялікшага драматурга Францыі.

Асаблівасці асобніка
Матэрыял пераплёту/картанажа
Упрыгожванне пераплёту/картанажа
Узрост пераплёту
Абрэз
Матэрыял кніжнага блока
Стан знешняга пакрыцця
Стан кніжнага блока
Дадатковая інфармацыя пра асаблівасці асобніка

Ёсць вадзяны знак

Пераплёт канца XVII стагоддзя: карычневая скура на кардоне, на вечках падвойная лінейная рамка залатога ціснення, на спінцы цісненне золатам, бінцікі (4), крапаны абрэз, на верхнім вечку цісненне золатам: Tragédie Andromaque

Дзеянні з асобнікам / захаванасць

Экзэмпляр дэфектны: спінцы, вечкі і кніжны блок паточаныя жучком, ніняе вечка надламанае, пазалота амаль сцёртая, на форзацах і асобных лістах плямы ад вільгаці

Бытаванне асобніка

На адвароце верхняга вечка паметы алоўкам. На адвароце ніжняга вечка паметы алоўкам