P-000000254
Lugduni
Apud Guilielmum Rovillium
1550
094/390
[16], 206, [2], [14] с. ; 16° (13 см)
Імя Галена Γαληνός, Galēnos (грэч.) Паходзіць ад прыметніка «γαληνός», «спакойны». Напісанне імя як Клаўдзій Гален (лац. Claudius Galenus) з'яўляецца толькі ў эпоху Адраджэння. Вучоны-ўрач стварыў каля 400 прац па філасофіі, медыцыне і фармакалогіі, з якіх да нас дайшло каля сотні. Ён сабраў і класіфікаваў звесткі па медыцыне, фармацыі, анатоміі, фізіялогіі і фармакалогіі, назапашаныя антычнай навукай. Паводле яго кнігам медыкі вучыліся ва ўніверсітэтах Еўропы да 19 ст.
Бібліяграфія: Short-title catalogue of books printed in France and French books printed in other countries from 1470- to 1600 now in the British Museum. London, 1924. С. 193
Канвалют
Сігнатуры: *-*(8),A-N(8),*-*(8)
На тытульным лісце гравіраваная друкарская марка; гравіраваныя ініцыялы, канцоўкi. Кустоды. Друкаваныя маргіналіі
З выдавецкай / друкарскай маркай
Пераплёт XIX стагоддзя: папера на кардоне; на спінцы цісненне золатам; таніраваны цёмна-карычневы абрэз
Папера аправы пацёртая на вечках і спінцы, папера і кардон на рагах абарваныя
На форзацы і нахзацы бібліятэчныя паметы
На тытульным лісце ўладальніцкі надпіс чарнілам: Esrenfredi Maesfredi(?) // Ao.1648.//
На адвароце верхняга вечка экслібрыс: Georg David. N 267/ Паметы, падкрэсліванні ў тэксце