D. Io. Frider. Weidleri mathem. super. profess. R. S. S. Britann. et Pruss. sodalis Institutiones Matheseos selectis observationibus illustratae

Регістрацыйны нумар

P-000001214

Месца выдання/стварэння

Vitembergae [Wittenberg]

Выдавец

in Officina Ahlfeldiana

Дата выдання/ стварэння

1759

Шыфр выдання

094/8175

Аб’ём, памеры

[8], 756, [18], 32 c., [52] л. чарцяжоў ; 8° (18 см).

Мова помніка
Актуальнае месца захавання
ОФХ архивных документов, старопечатных изданий и рукописей
Анатацыя

Аўтар кнігі – Іаган Фрыдрых Вейдлер (1692–1755) – нямецкі матэматык, астраном, фізік і правазнавец. Магістр філасофіі (1712), доктар права (1727). Прафесар матэматыкі і права Вітэнбергскага універсітэта, член Лонданскага каралеўскага таварыства і Берлінскай акадэміі навук. Раней кніга належыла бібліятэцы роду Радзівілаў у Нясвіжы – найбуйнейшай бібліятэцы Рэчы Паспалітай, якая займала асаблівае месца сярод найбольш вядомых беларускіх гістарычных прыватных кніжных збораў.

Калекцыя
Асаблівасці асобніка
Матэрыял пераплёту/картанажа
Упрыгожванне пераплёту/картанажа
Узрост пераплёту
Матэрыял кніжнага блока
Афармленне асобніка

Сігнатуры: ):( (4), A(8)-Z(8), Aa(8)-Zz(8), Aaa(8)-Bbb(8), Ccc(7), (A)(4)-(D)(4). Кустоды.

Гравіраваныя застаўкі, ініцыялы, канцоўкі, наборны арнамент, на тытульным лісце сюжэтная гравюра, двухколерны друк.

Дадатковая інфармацыя пра асаблівасці асобніка

Пераплёт XVIII ст.: карычневая скура на кардоне. Бінцікі (4). Скура таніравана пад мармур. На спінцы залатое цісненне. Чырвоны абрэз.

Дзеянні з асобнікам

Дэфектны экзэмпляр: кніжны блок дэфармаваны, скура месцамі пашкоджана.

Бытаванне асобніка

На верхнім форзацы гербавы экслібрыс: Biblioteka Ordynacji Nieświeskiej. На с. 19 чырвоная пячатка: Ordynacja Nieświeska Biblioteka № 72. На спінцы папяровы рукапісны ярлык:F. На адвароце тытульнага ліста гербавая чырвоная сургучная пячатка. На тытульным лісце запіс чарнілам: Bibliothecae Nesvisiensis Ords Praedicatorum applicavit [...] Ska[...].