Elémens de botanique, ou Méthode pour connoitre les plantes

Іншыя варыянты загалоўка

Méthode pour connoitre les plantes

Усяго тамоў

6

Регістрацыйны нумар

P-000001868

Месца выдання/стварэння

A Lyon

Выдавец

Chez Pierre Bernuset et Comp-e

Дата выдання/ стварэння

1797

Нумар тома

2

Шыфр выдання

094/13323

Аб’ём, памеры

[4], 436 c. ; 8º (23 см)

Мова помніка
Актуальнае месца захавання
АФЗ архіўных дакументаў, старадрукаваных выданняў і рукапісаў
Анатацыя

Жазэф Піттон дэ Турнэфор (1656–1708) – французскі батанік, які першым прапанаваў арыгінальную класіфікацыю раслін. У 1683 годзе Турнэфор быў прызначаны прафесарам батанікі пры Каралеўскім садзе лекавых раслін у Парыжы. Ён падарожнічаў па Заходняй Еўропе і па Пірэнеям, дзе сабраў вялікую калекцыю раслін. У гэтых падарожжах яго суправаджаў вучань — батанік Шарль Плюмье. З 1700 па 1702 гады Турнэфор наведаў выспы Грэцыі і Канстанцінопаль, узбярэжжа Чорнага мора, Арменію і Грузію, дзе калекцыянаваў расліны і свае ўражанні. Галоўнай працай Турнэфора стаў его шасцітамовік “Eléments de botanique, ou Méthode pour reconnaître les Plantes” («Асновы батанікі або Метады распазнання раслін»).

Асаблівасці асобніка
Матэрыял пераплёту/картанажа
Упрыгожванне пераплёту/картанажа
Узрост пераплёту
Матэрыял кніжнага блока
Афармленне асобніка

Кустоды, гравіраваная сюжэтная застаўка, ламбарды, размежавальныя палосы, друкаваныя маргіналіі.

Стан знешняга пакрыцця
Дадатковая інфармацыя пра асаблівасці асобніка

Ёсць вадзяны знак

Пераплёт XVIII стагоддзя: карычневая скура, таніраваная пад дрэва, на кардоне; на спінцы фрагменты чырвонай скуры і цісненне золатам, на вечках трайная лінейная рамка цісненая золатам, на тарцах вечак цісненне золатам, капталы, лясэ, трайны жоўты абрэз, на форзацах мармуровая папера, па 1 ахоўным лісце.

Дзеянні з асобнікам / захаванасць

Экзэмпляр дэфектны: пашкоджана скура на спінцы, рагі вечак пацёртыя.

Бытаванне асобніка

На авантытуле авальная рэльефная пячатка: у лінейнай рамцы княжаская карона і надпіс: Collection du prince N. Youssoupoff.