P-000001419
Εν Βασίλεια
αναλώμασι Ιωάννου του Ερβαγίου
[1550]
094/302К
[8], 340, 96 с. ; 2° (33 см).
Грыгорый Назіянзін Багаслоў (патрыярх Канстанцінопальскі; каля 329–389) – хрысціянскі багаслоў, свяціцель, духоўны пісьменнік. Патрыярх Канстанцінопальскі. Аўтар багаслоўскіх прац, вершаў, прозы. Адзін са значных прадстаўнікоў усходнехрысціянскай патрыстыкі, уваходзіць у лік Вялікіх каппадокійцаў, блізкі сябар і паплечнік Васіля Вялікага. Шануецца ў ліку свяціцеляў.
Канвалют
Гравіраваная застаўка, ініцыял. На тытульным лісце сюжэтная гравюра.
Канвалют. Таксама ў гэтым пераплёце: D. Dionysii Carthusiani enarrationes doctissimae. Coloniae, 1540.
Сігнатуры: a(4), a(4)-z(4), A(4)-T(4), α(4)-μ(4). Кустоды.
Пераплёт XVI ст.: скура на дошках. На вечках залатое і сляпое цісненне (рамка з арнаментам), на спінцы сляпое цісненне з арнаментам. Абрэз з цісненнем. Зашпількі. Бінцікі (3).
Дэфектны экзэмпляр: пераплёт і асобныя старонкі пашкоджаны жучком.
На верхнім форзацы неразборлівы запіс чарнілам, на старонках рукапісныя маргіналіі, на ніжнім форзацы неразборлівы тэкст чарнілам.
На тытульным лісце запіс: Ex libris Simonis Simonii Leopoliensis. На ненумараванай с. 6 неразборлівы масцічны адбітак.