P-000001726
1798
094/13296
[4], CIII, [1], 474 с.,1 л. іл.: грав. план ; 8° (21 см)
Квенцін Крауфорд — брытанскі гісторык і мемуарыст. У юнацтве ён служыў у Ост-Індскай кампаніі ў Індыі, дзе і прыдбаў багацце. Пасля вяртання ў Еўропу, Крауфорд месцам жыхарства абраў Парыж, дзе зацікавіўся літературай і мастацтвам, сабраў вялікую бібліятэку, а таксама колекцыі карцін, манет і антыкварыята. Ён зрабіўся блізкім чалавекам пры французскім двары, дзе прымаў удзел у арганізацыі уцёкаў каралеўскай сям’і ў Варэн. Сярод яго літаратурных прац: «The history, religion, learning and manners of the hindus» («Гісторыя, рэлігія, веды і норавы індусаў»), «Secret history of the king of France and his escape from Paris» («Тайная гісторыя караля Францыі і яго ўцёкі з Парыжа»), «History of the Bastille» («Гісторыя Бастыліі») і інш.
На вернім ахоўным лісце памета сінім алоўкам: III 7/3. На тытульным лісце і адвароце верхняга каляровага форзацнага ліста бібліятэчная памета чорным чарнілам: 9/13816. На с. 9 бібліятэчная памета фіялетавым чарнілам: 9793.
Пераплёт канца XVIII стагоддзя: скура на кардоне (чырвоная скура на спінцы і таніраваная карычневая скура на вечках), на вечках лінейная рамка залатога ціснення, на спінцы цісненне золатам, трайны жоўты абрэз, на форзацах мармуровая папера, па 1 ахоўным лісце : s. n.
Экзэмпляр дэфектны: скура на спінцы і на рагах вечак пашкоджаная, спінка і вечкі пацёртыя
На верхнім ахоўным лісце чорны прамавугольны штамп: Государственный книжный фонд 4305.